Абел Янсзан Та́сман (, 1603, Лутхегаст, правінцыя Гронінген — 10 кастрычніка 1659, Батавія) — галандскі мараплавец, даследчык і купец. Атрымаў сусветнае прызнанне за ўзначаленыя ім марскія паходы ў 1642—1644 гадах. Першым сярод вядомых еўрапейскіх даследчыкаў дасягнуў берагоў Новай Зеландыі, Тонга і Фіджы. Вынікам яго падарожжаў стала пацверджанне таго, што Аўстралія гэта адзіны зямельны масіў.

Ушанаванне памяці У памяць аб Абелу Янсзане Тасмане названыя:

Адкрыты ім востраў Тасманія ля берагоў Аўстраліі Паўвостраў Тасман на востраве таманія Тасманава мора ў паўднёвай частцы Ціхага Акіяна паміж берагамі Аўстраліі і Новай Зеландыі Катлавіна ў паўднёвай частцы Ціхага Акіяна паміж берагамі Аўстраліі і Новай Зеландыі Зямля Тасмана — выступ мацерыка Аўстраліі ў паўночнай частцы штата Заходняя Аўстралія Мост даўжынёй 1,3 км у горадзе Хобарт — адміністрацыйны цэнтр Тасманіі Хуткасная дарога (Tasman Highway (or A3) на востраве Тасманія Нацыянальны парк у Новай Зеландыі Горная вяршыня ў Новай Зеландыі Возера ў Новай Зеландыі Заліў у Новай Зеландыі Адміністрацыйны раён у Новай Зеландыі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі AUSTRALIAN HISTORY: ABEL TASMAN Story: Tasman, Abel Janszoon

Катэгорыя:Мараплаўцы Нідэрландаў Катэгорыя:Даследчыкі Ціхага акіяна Катэгорыя:Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі