Ісламская рэвалюцыя ( — Enghelâb-e eslâmi), Рэвалюцыя 1357 года (паводле іранскага календара) — ланцуг падзей у Іране ў студзені 1978 — лютым 1979 гадоў, вынікам якіх стала звяржэнне шаха Махамеда Рэза Пехлеві, звяржэнне манархіі і ўсталяванне новай тэакратычнай адміністрацыі, якую ўзначаліў аятала Хамейні.
Уласна датай пачатку рэвалюцыі ў Іране прынята лічыць 8 студзеня 1978 г., калі першая буйная антыўрадавая дэманстрацыя ў Куме была падаўленая з неабгрунтаванай жорсткасцю. На працягу ўсяго 1978 года ў розных гарадах Ірана прадстаўнікі ісламскага духавенства арганізоўвалі дэманстрацыі, іх рашуча разганяла шахская гвардыя. Да канца года рэвалюцыянеры перайшлі да тактыкі эканамічных стачак і страйкаў, што цалкам паралізавала эканоміку. Будучы больш не ў сілах утрымліваць уладу ў сваіх руках, шах перадаў уладу прэм’ер-міністру з ліку ўмераных апазіцыянераў і збег з краіны.
1 лютага 1979 у Іран вярнуўся з выгнання аятала Хамейні, які ўзяў уладу ў свае рукі. Было прызначаны новы пераходны ўрад. У сакавіку быў праведзены рэферэндум аб новым палітычным ладзе, і 1 красавіка 1979 Іран быў аб’яўлены першай Ісламскай рэспублікай.
Ісламская рэвалюцыя ў Іране стала адной з ключавых падзей XX стагоддзя і мела велізарнае гістарычнае значэнне для ўсяго свету. Усталяванне трывалай ісламскай улады ў багатым вуглевадародамі Іране паставіла пад сумнеў нефармальнае лідарства суніцкай Саудаўскай Аравіі ў мусульманскім свеце.
З 1979 ісламскі тэакратычны рэжым у Іране сутыкаецца з пратэстамі супраць узмацнення ўлады аятоллы Хамейні, ісламскай тэакратыі, а таксама ў абарону правоў жанчын. З 2009 года ісламскія ўлады рэгулярна сутыкаюцца з агульнацыянальнымі пратэстамі. У снежні 2025 года ў сталіцы краіны пачаліся масавыя пратэсты, якія цягам некалькіх тыдняў ператварыліся ў найбуйнейшыя ў гісторыі Ісламскай Рэспублікі Іран і прывялі да масавых ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва.
Бібліяграфія
Катэгорыя:Гісторыя ісламу Катэгорыя:Рэвалюцыі XX стагоддзя Катэгорыя:Канфлікты 1979 года Катэгорыя:Гісторыя Ірана