Плі́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — вёска Пліса, з 1950 года — вёска Падсвілле.

Гісторыя Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. Плошча раёна 1 тыс. км² (на 1941 год). 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў: Асінаўскі, Валодзькаўскі, Верацейскі, Востраўскі, Вуглоўскі, Галубіцкі, Драбаўшчынскі, Зашчэсленскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Кульгайскі, Лужкоўскі, Міцькаўскі, Пліскі, Празароцкі, Прошкаўскі, Свільскі, Стральцоўскі. З 20 верасня 1944 года Пліскі раён у Полацкай, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай абласцях.

16 ліпеня 1954 года скасаваны Асінаўскі, Валодзькаўскі, Верацейскі, Востраўскі, Вуглоўскі, Зашчэсленскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Міцькаўскі сельсаветы, утвораны Зябкаўскі, Псуеўскі і Ясевіцкі сельсаветы, Стральцоўскі сельсавет быў перайменаваны ў Дворнаўскі сельсавет, Кульгайскі сельсавет — у СтарынкаўскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 10 сакавіка 1958 года Старынкаўскі сельсавет быў перададзены Дзісенскаму раёну. 28 чэрвеня 1958 года вёска Падсвілле атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, скасаваны Свільскі сельсавет, усе яго населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Падсвільскага пасялковага савета. 24 красавіка 1959 года скасаваны Прошкаўскі сельсавет. 3 кастрычніка 1959 года да раёна былі далучаны Завуццеўскі, Малінаўскі, Старынкаўскі і Язненскі сельсаветы скасаванага Дзісенскага раёна. З 20 студзеня 1960 года Пліскі раён у Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны Драбаўшчынскі, Малінаўскі і Ясевіцкі сельсаветы.

25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Глыбоцкі (гарадскі пасёлак Падсвілле, Галубіцкі, частка Дворнаўскага, Зябкаўскі, Пліскі, Псуеўскі сельсаветы) і Мёрскі (Дворнаўскі, Завуццеўскі, Лужкоўскі, Празароцкі, Старынкаўскі, Язненскі сельсаветы) раёны.

Крыніцы

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Мёрскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Шаркаўшчынскага раёна