Гіпація Александрыйская, таксама Іпація Александрыйская (; 370(?) — ) — жанчына-вучоны грэчаскага паходжання, філосаф, матэматык, астраном, астролаг. Выкладала ў Александрыі; схаларх Александрыйскай школы неаплатанізму.

Біяграфія Адукацыю Гіпація атрымала пад кіраўніцтвам свайго бацькі, Тэона Александрыйскага, які належаў да ліку вучоных Александрыйскай школы.

Каля 400 года Гіпація была запрошаная чытаць лекцыі ў Александрыйскай школе, дзе заняла адну з вядучых кафедраў — кафедру філасофіі. Выкладала філасофію Платона і Арыстоцеля; таксама выкладала матэматыку, займалася вылічэннем астранамічных табліц. Напісала каментары да сачыненняў Апалонія Пергскага і Дыяфанта Александрыйскага, якія да нас не дайшлі.

Смерць Гіпація прымала ўдзел у Александрыйскай гарадской палітыцы, маючы ўплыў на кіраўніка горада, прэфекта Орэста. Гэта акалічнасць выклікала пастаянныя спрэчкі з біскупам Кірылам (пасля кананізаваным), таму хрысціянская абшчына лічыла Гіпацію адной з арганізатараў смуты. У 415 годзе група егіпецкіх хрысціян, прыхільнікаў епіскапа Кірылы, напала на Гіпацію і забіла яе.

Хрысціянскі гісторык Сакрат Схаластык віну ў смерці Гіпаціі ўскладае на «нейкага Пятра»:

Навуковы ўклад Гіпація, як лічыцца, вынайшла або ўдасканаліла некаторыя навуковыя прылады: дыстылятар (прыбор для атрымання дыстыляванай вады), арэометра (прыбор для вымярэння шчыльнасці вадкасці), астралябію (інструмент для астранамічных вымярэнняў, удасканаліўшы астралабон Клаўдзія Пталамея) і планісферу (плоскую рухомую карту неба).

Многія работы, якія прыпісваюцца Гіпаціі, як лічыцца, напісаныя ў супрацоўніцтве з яе бацькам Тэонам. Найбольш вядомыя працы:

каментар да 13-й кнігі «Арыфметыкі» Діяфанта; рэдакцыя трэцяй кнігі каментарыяў Тэона да «Альмагесту» Пталамея; рэдакцыя каментарыяў Тэона да «Пачаткаў» Эўкліда; каментары да «Конікаў» Апалонія Пергскага; «Астранамічны канон».

Катэгорыя:Астраномы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Неаплатонікі Катэгорыя:Матэматыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Астраномы V стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі V стагоддзя Катэгорыя:Філосафы V стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны-філосафы Катэгорыя:Жанчыны-астраномы Катэгорыя:Ахвяры забойстваў Катэгорыя:Жанчыны-матэматыкі