Не́жыхаў (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (44 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Геаграфія Размяшчэнне У 39 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 67 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 158 км ад Гомеля.

Размешчаны на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Гідраграфія Вакол меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, якая на захадзе далучаецца да кароткай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Па інвентары 1784 г. 7 дымоў, 20 валоў, 14 кароў. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Нежыхаўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. У Падчас Вялікай Айчыннай вайны у Слабадскіх лясах, што недалёка, месцаваўся Брагінскі падпольны райкам КП(б)Б і штаб партызанскай атрада імя Г. І. Катоўскага. У маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў саўгас «Слабадскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Выграбна-Слабадскога сельсавета, да 12 лістапада 1966 года — у склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., да 8 студзеня 1987 года — у склад Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., пасля — у складзе Хракавіцкага сельсавета (да 26 сакавіка 1987 года — Савіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).).

Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1850 год — 16 двароў. 1897 год — 33 двары, 227 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 47 двароў, 322 жыхара. 1940 год — 60 двароў, 240 жыхароў. 1959 год — 232 жыхара (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (44 сем'і) пераселены.

Вядомыя выхадцы Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка (1936—2025) — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дырэктар (1994—2004) Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. С. П. Давыдзенка — беларускі пісьменнік.

Літаратура