Алесь Бачы́ла, поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч () — беларускі , , .
Біяграфія
Нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца ў сялянскай сям’і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Меншчыне.
Завочна скончыў у 1939 годзе Менскі настаўніцкі інстытут. Восенню 1939 прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах.
Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-57). У 1951-52 г. — уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1952 года намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957—1972 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Памёр 4 студзеня 1983 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1934 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калектывізацыю, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі.
Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі).
Аўтар кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983). Пісаў сатырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967) і творы для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981).
На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога, «Тараса Бульбу» М. Гогаля (з М. Паслядовічам), «Брэсцкую крэпасць» (з. А. Бажко) і інш.
Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).
Бібліяграфія 3бор твораў. Т. 1—3. Мн., 1986—87; Выбранае. Т. 1—2. Мн., 1978; Крыло неспакою: Пошук, роздум, палеміка, успаміны. Мн., 1985.
Літаратура
Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996. Беларусь: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984. С. Грахоўскі. У бядзе не пакідай. 1986 г. www.grahouski.org.
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі