Тасма́нава мо́ра () — водная прастора, ускраіннае мора ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, якое раздзяляе Аўстралію і Новую Зеландыю, адлегласць паміж якімі дасягае прыблізна 2000 кіламетраў .
Мора носіць імя галандскага мараплаўца Абеля Тасмана, першага еўрапейца, які дасягнуў Тасманіі і Новай Зеландыі. Пасля англійскі мараплавец Джэймс Кук больш падрабязна даследаваў Тасмановоа мора ў 1770-х гадах падчас сваёй першай кругасветнай экспедыцыі.
Тасманава мора знаходзіцца паміж Аўстраліяй і востравам Тасманія на захадзе, астравамі Новая Зеландыя, Норфалк і Новая Каледонія на ўсходзе. На паўднёвым захадзе Басавым пралівам злучаецца з Індыйскім акіянам. Плошча мора складае 3336 тыс. км². Найбольшая глыбіня 6015 м (да 5466 м), сярэдняя — 3285 м. Найбольшая глыбіня ў паніжэнні — Усходне-Аўстралійскай катлавіне, складае прыкладна 5200 метраў. У сярэдняй частцы мора перасякае падводны хрыбет. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 5,3 м. Салёнасць 35—35,5 г/л.
Галоўныя парты: Сідней, Брысбен, Ньюкасл (Аўстралія); Окленд, Нью-Плімут (Новая Зеландыя).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Моры Ціхага акіяна