Марцін (, , ) — горад у паўночнай Славакіі, знаходзіцца ля падножжа Малой і Вялікай Фатры пры зліцці рэк Турэц і Ваг.

Гісторыя Марцін упершыню згадваецца ў 1284 годзе як паселішча Склабінскага панства. У 1340 Марцін атрымлівае гарадскія правы.

Горад знакаміты першым чынам як сталіца славацкага нацыянальнага адраджэння. У 1861 тут адбыўся славацкі народны сход, які абвясціў мэты славацкага народа. Вынікам зборла стаў заснаванне Славацкай маткі, культурнай арганізацыі славакаў і ўзнікненне трох славацкіх гімназій. У 1893 узнікае Славацкі народны музей.

30 кастрычніка 1918 Славацкі народны сход прымае ў Марціне Дэкларацыю Славацкага Народа пра далучэнне Славакіі да Чэхаславакіі.

21.08.1944 славацкія партызаны занялі горад і абвясцілі пра аднаўленне Чэхаславакіі, але пасля цяжкіх баёў нямецкія войскі зноў занялі Марцін, які быў ізноў вызвалены 11.04.1945.

У наш час Марцін — прамысловы цэнтр славацкага Турца.

Насельніцтва

Выбітныя асобы Янка Есенскі (1874—1945) — славацкі празаік, паэт, перакладчык, літаратурны і палітычны дзеяч славацкага нацыянальнага руху.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Славацкая маціца

Спасылкі

Афіцыйная старонка горада

Катэгорыя:Гарады Славакіі