Харбін — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая» — горад у паўночна-ўсходнім Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, згодна з сучасным кітайскім адміністрацыйным падзелам Харбін з’яўляецца горадам субправінцыйнага значэння. Транспартны вузел, буйны эканамічны і культурны цэнтр. Насельніцтва з прыгарадамі — 9,5 мільёнаў жыхароў.

Гісторыя Заснаваны ў 1898 годзе на месцы рыбацкага паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі; тут знаходзілася яе цэнтральная адміністрацыя, склалася вялікая расійская дыяспара. Пасля грамадзянскай вайны ў Расіі Харбін — адзін з галоўных цэнтраў белай эміграцыі. У 1932—1945 гадах акупіраваны японскімі войскамі, фармальна ў складзе Маньчжоў-го. 18—20 жніўня 1945 года ў ходзе савецка-японскай вайны заняты Чырвонай Арміяй і Амурскай ваеннай флатыліяй.

Насельніцтва

Прамысловасць Машынабудаванне (у т.л. электратэхнічнае, энергетычнае, транспартнае машынабудаванне, станка- і прыладабудаванне), харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, цукровая, папяровая прамысловасць.

Адукацыя, навука, культура Дзейнічае шэраг ВНУ. У будынку царквы Св. Сафіі цяпер музей рускай гісторыі.

Прымае наведвальнікаў заапарк. Праходзяць Харбінскі летні музычны фестываль (ліпень) і Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.

Адміністрацыйны падзел Харбін у адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане дзеліцца на: 8 гарадскіх раёнаў (Даолі, Наньган, Сянфан, Даовай, Пінфан, Сунбэй, Хулань, Ачэн), 3 горада павятовага ўзроўню (Шанчжы, Шуанчэн, Учан) і 7 паветаў (Фанчжэн, Бінь, Ілань, Баянь, Тунхэ, Мулань, Яньшоў)

Беларусы ў Харбіне Сярод эмігрантаў 1920—1940-х гг. у горадзе быў значны беларускі асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М. Забэйда-Суміцкі, дырыжор І. Райскі і яго сын Б. Райскі. У Харбіне знаходзіліся беларускія місіянеры ордэна марыянаў на чале з Ф. Абрантовічам (1928—1939) і А. Цікотам (1939—1948), святары Я. Германовіч (В. Адважны), Т. Падзява, К. Найловіч.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады правінцыі Хэйлунцзян

Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР