Ма́серу () — сталіца і самы вялікі горад Лесота, які размяшчаецца ў заходняй частцы краіны, каля мяжы з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, на рацэ Каледон. Насельніцтва складае 180 000 чалавек. Адначасова горад з’яўляецца сталіцай акругі Масеру.

На мове карэннага насельніцтва назву Maseru азначае «месца чырвоных пясчанікаў».

Гісторыя Заснаваны ў 1869 годзе. Гэты невялікі горад стаў сталіцай краіны дзякуючы каралю Машоэшоэ І у 1869 годзе. Потым Масеру быў сталіцай брытанскага пратэктарату Басута з 1869 да 1871 і з 1884 да 1966 года, калі Лесота атрымала незалежнасць. З 1966 года Масеру сталіца Каралеўства Лесота.

Эканоміка Масеру з’яўляецца галоўным гандлёвым, культурны і турыстычным цэнтрам краіны. Развіццё атрымала харчовая прамысловасць. Значная частка насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай. Дзейнічаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасці тканін, абутку, адзення. Існуе міжнародны аэрапорт. Чыгункай горад злучаецца з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай.

Таксама ў Масеру дзейнічае Нацыянальны ўніверсітэт Лесота.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Лесота Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1869 годзе