Вапня́к — асадкавая горная парода арганічнага, радзей хемагеннага паходжання, якая складаецца амаль на 100 % з CaCO3 (карбанату кальцыю) у форме крышталёў кальцыту рознага памеру.
Вапняк, які складаецца пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх абломкаў, завецца ракушнікам (ракушачнікам).
Рэчывы, якія ўваходзяць у склад вапняку, здольныя хоць і ў малой колькасці, але растварацца ў вадзе, а таксама павольна раскладацца на вуглякіслы газ і адпаведныя асновы. Першы працэс — найважнейшы фактар утварэння карставых пячор, другі праходзіць на вялікіх глыбінях пад дзеяннем глыбіннага цяпла Зямлі, дае крыніцу газу для мінеральных водаў.
Выкарыстанне Вапняк выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, металургіі, хімічнай і шкляной прамысловасці, мастацтве, сельскай гаспадарцы (вапнаванне глебы, мінеральная падкормка жывёле).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Известняк // Універсальная навукова-папулярная энцыклапедыя «Кругасвет»
Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды Катэгорыя:Скульптурныя матэрыялы Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы Катэгорыя:Жалезарудная сыравіна