Макраэканоміка (ад  — доўгі, вялікі,  — дом і  — закон) — навука, якая вывучае функцыянаванне эканомікі ў цэлым, працу эканамічных агентаў і рынкаў; сукупнасць эканамічных з’яў. Упершыню тэрмін быў выкарыстаны Рагнарам Фрышам 14 жніўня 1934 года. Заснавальнікам сучаснай макраэканамічнай тэорыі лічыцца Джон Мейнард Кейнс, пасля таго, як у 1936 годзе ён выпусціў сваю кнігу «Агульная тэорыя занятасці, адсотка і грошай» (анг. The General Theory of Employment, Interest, and Money).