Но́выя Хракаві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Но́выя Храко́вічы (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Скасавана 28 кастрычніка 2014 года (далучана да вёскі Старыя Хракавічы)Решение Брагинского районного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 21 Об упразднении деревни Новые Храковичи Брагинского района.
Геаграфія
Размяшчэнне За 16 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з блізкай да шыротнай, амаль просталінейнай вуліцы з завулкамі, забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў 2-й палове XIX стагоддзя, калі перасяленцы з вёска Хракавічы заснавалі тут вёску Новыя Хракавічы, а сяло Хракавічы стала звацца Старыя Хракавічы. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дняпровец», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).
Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Чамярыскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 1 снежня 2009 года — у склад Хракавіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области, пасля — зноў у складзе Чамярыскага сельсавета.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 63 двары, 347 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 382 жыхара. 1930 год — 105 двароў, 473 жыхара. 1959 год — 412 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі