Дабасня́нская цукро́вая мануфакту́ра — колішняя мануфактура, дзейнічала ў 1839—1862 гадах у маёнтку Добасна Бабруйскага павета (цяпер аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці). Мела агнявы рухавік і гідраўлічныя прэсы (у 1860—1862 гадах — тры). У 1839 годзе працавала 176 рабочых, у 1859 — 63 рабочых. У 1861—1862 гадах за суткі перапрацоўвала да 900 пудоў буракоў, з якіх атрымлівалі па 36 пудоў цукровага пяску. Прадукцыя вывозілася ў Маскву, Крамянчуг, Херсон.
Літаратура Дабаснянская цукровая мануфактура // — С. 556.
Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:Добасна (аграгарадок) Катэгорыя:З’явіліся ў 1839 годзе Катэгорыя:1839 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1862 годзе