Мі́нічы — вадасховішча, размешчанае ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь у 10 км на поўдзень ад горада Ляхавічы каля аднайменнай вёскі. Знаходзіцца на рацэ Шчара.

Збудавана ў 1985 годзе для водазабеспячэння г. Баранавічы, арашэння сельгасугоддзяў і рыбаводства.

Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 2 м.

Спасылкі Рыбалоўна-турыстычны партал

Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Шчара