Леан Васілеўскі (; ,  — , ) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

3 1896 — член польскай сацыялістычнай партыі, рэдактар часопісаў «Przedświt» (1897—1905) і «Robotnica», пасля расколу 1906 — лідар ППС-Рэвалюцыйнай Фракцыі, у 1907 і 1914 — член яе Цэнтральнага рабочага камітэта, рэдактар партыйнай прэсы. Падчас Першай сусветнай вайны — дзеяч польскіх незалежніцкіх арганізацый, у 1918-19 — міністр замежных спраў, з 1928 — член Галоўнай Рады ППС і з 1931 — яе віцэ-старшыня.

З 1924 — прэзідэнт Інстытута вывучэння найноўшай гісторыі Польшчы і рэдактар (з 1929) часопіса «Niepodległość», з 1931 — прэзідэнт Інстытута вывучэння нацыянальных спраў. Даследаваў развіццё культуры і асветы, гісторыю беларускага і літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху ў 19-20 ст. Аўтар шматлікіх прац, у т.л. «Літва і Беларусь» (1912 і 1925).

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. — Мн., 1997. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн., 1994. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984.

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Сацыялісты Польшчы Катэгорыя:Члены Польскай сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Паслы Польшчы ў Эстоніі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Польшчы Катэгорыя:Этнографы Польшчы