Тэрарыстычны акт у Александрыі () здарыўся 1 студзеня 2011 года, загінулі па меншай меры 32 чалавекі, яшчэ каля 100 атрымалі раненні.

Ход падзей Па словах відавочцаў, зялёны аўтамабіль Škoda прыпаркаваўся каля царквы пасля паўночы. З машыны выйшлі двое мужчын, адзін з іх размаўляў па мабільным тэлефоне, затым яны сышлі ў невядомым кірунку. Выбух здарыўся амаль адразу пасля гэтага. На момант выбуху некалькі тысяч хрысціян-коптаў прысутнічалі на набажэнстве ў царкве з нагоды Новага года. 21 чалавек загінуў адразу ж пасля выбуху, яшчэ 11 сканалі ад атрыманых траўм у шпіталі.

Крыніцы

Спасылкі Інтэрв’ю з ахвярай тэракта

Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Егіпце Катэгорыя:2011 год у Егіпце Катэгорыя:Тэракты-самагубствы Катэгорыя:Падзеі 1 студзеня Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2011 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў