Зубрэвічы — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Зубрэвічы з’яўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавета.
Геаграфія Месціцца за 30 км на паўднёвы захад ад Оршы, за 110 км ад Віцебска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Копысь, на рацэ Ульянаўка.
Гісторыя Вядомы прынамсі з 1444 года як «двор» Зубравічы, цэнтр удзела князя Дзмітрыя Сякіры ў Друцкім княстве. У 7-м індыкце князь склаў тастамент (7-ы індыкт прыпадае на 1429 ці 1444 год, дакумент звычайна датуюць 1444) на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў, паводле якога ўладанні складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна i даннікаў у Турцы (сярод земляў Свіслацкай воласці).Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 57.
Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 137.. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерніСписки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум.. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў. З 1938 г. у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. № 55
Насельніцтва 1997 год — 446 жыхароў, 209 двароў.
Вядомыя асобы Янка Сіпакоў (1936—2011), беларускі пісьменнік і перакладчык
Літаратура — С. 118.
Катэгорыя:Зубрэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна