Осака () — трэці паводле насельніцтва горад у Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Хансю, каля вусця ракі Ёда ў заліве Осака. Цэнтр аднайменнай прэфектуры. Мае горад-спадарожнік Сакаі. З 1956 года мае статус горада, вызначанага ўказам урада.
Гісторыя Згодна з першымі японскімі гістарычнымі хронікамі «Кадыкі» і «Ніхон сёкі», менавіта ў раёне сучаснай Осакі ў 663 годзе да н.э. каля дэльты ракі Ёда, высадзіліся першыя заваёўнікі Ямата, якія пераадолелі супраціўленне тубыльных плямёнаў і заснавалі ў суседняй правінцыі дзяржаву Ямата, якая лічыцца першымі японскім дзяржаўным утварэннем.
У XVII—XIX стагоддзях Осака была галоўным гандлёвым цэнтрам краіны. У процівагу іншым гарадам Японіі, у якіх жылі пераважна самураі і мяшчане, у Осацы пражывалі пераважна купцы.
Насельніцтва Паводле звестак перапісу 2005 года насельніцтва Осакі складае 2 628 811 чалавек, пры гэтым прырост за перыяд з 2000 па 2005 гады склаў 1,2%2005 Population Census. Statistics Bureau, Director-General for Policy Planning. Гарады-пабрацімы
Сан-Францыска, ЗША; Сан-Паўлу, Бразілія; Мельбурн, Аўстралія; Санкт-Пецярбург, Расія (1979); Мілан, Італія; Чыкага, ЗША (1973) Chicago Sister Cities ; Гамбург, Германія; Шанхай, Кітай; Палембанг, Інданезія. Куала-Лумпур, Малайзія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады прэфектуры Осака
Катэгорыя:Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада