250пкс|міні|Два пласты асфальтабетону і пласт чорнага друзу.

Асфальтабето́н, асфа́льтавы бето́н — будаўнічы матэрыял, які атрымліваюць ушчыльненнем спецыяльна прыгатаванай у нагрэтым стане сумесі друзу, пяску, мінеральнага парашку і бітуму. Для надання асфальтабетону аднароднасці і паляпшэння яго якасці ў сумесь дабаўляюць таксама паверхнева-актыўныя рэчывы.

Віды асфальтабетону У залежнасці ад тэмпературы ўкладкі і тыпу бітуму адрозніваюць наступныя віды асфальтабетону: гарачы — змяшчае вязкі бітум і ўкладваецца пры тэмпературы не ніжэй за 120 °C; цёплы — выкарыстоўваецца ма-лавязкі бітум, тэмпература ўкладкі складае 40—85 °C; халодны — змяшчае вадкі бітум і ўкладваецца пры тэмпературы навакольнага асяроддзя (не ніжэй за 10 °C).

Паводле памеру зерня асфальтабетон бывае: буйназярністы (памер зерня да 40 мм); дробназярністы (да 20 мм); пясчаны (да 5 мм).

Прымяненне Асфальтабетон выкарыстоўваецца для будаўніцтва пакрыццяў і асновы аўтамабільных дарог, аэрадромаў, гарадскіх вуліц і плошчаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дарогі Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы Катэгорыя:Нафтапрадукты Катэгорыя:Бетон Катэгорыя:Асфальт