Чамялы́ (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Волькаўскага сельсавета.
Назва У гэтым жа рэгіёне фіксавалася горадзенскае прозвішча Чэмель. На ўсходзе Літвы бытавала Чэмэльhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9D3-9S6R?i=145&cat=2325238
https://www.epaveldas.lt/preview?id=604%2F10%2F108.
Цікавыя факты У 1970-х годах вёску наведваў Уладзімір Высоцкі, калі праходзілі здымкі кінастудыі «Беларусьфільм». Магчыма з гэтай вёскай быў звязаны эпізод, апісаны Марынай Уладзі: "Адзін з сяброў — рэжысёр Віця Тураў, у якога ты здымаўся ў фільме аб партызанах, — прывозіць нас у вёску, ацалелую ў вайне, дзе мы спыняемся ў мілай бабкі. Хата малюсенькая, затое ёсць добры агарод, а каза дае дастаткова малака, каб кожную раніцу ты выпіваў яго, яшчэ цёплага, вялікі кубак. Мы праводзім дні ў прагулках па наваколлі. Віця паказвае нам месцы, дзе чвэрць стагоддзя таму ішлі жорсткія бітвы. А між тым прырода такая цудоўная! Ідэальна круглыя азёры акружаны ўзгоркамі. Пачатак восені, палі і лес — у золаце, яшчэ цёпла. Мы выяўляем былыя партызанскія стаянкі, якія параслі травой, — сапраўдныя падземныя пасёлкі. Мы праходзім праз абвугленыя разваліны вёсак — іх не сталі аднаўляць пасля вайны, а пакінулі як помнікі. У Беларусі сотні Арадураў — вёсак, у якіх не выжыў ніхто. Кантраст паміж такой мяккай прыродай і зверствам злачынстваў нас узрушае. Увечары мы сядзім за сталом у цёплым святле газавай лямпы. Старая ўспамінае… «У сорак чацвёртым у вёсцы заставалася толькі дзевяць жанчын ад пятнаццаці да сарака пяці гадоў, некалькі старых, пяць малалетніх дзяўчынак і двое нямоглых старых. Усе мужчыны ад чатырнаццаці да сямідзесяці пайшлі на фронт або да партызан. Немцы адступаюць — гэта разгром! Усе мужчыны забітыя. З фронту прыйшлі пахаванні: „Загінуў за Радзіму“. Ад партызан — страшнае паведамленне: „Нікога ў жывых з вёскі вось такой“. Калі жанчыны бачаць невялікую групу савецкіх салдат з дваццаціпяцігадовым капітанам на чале, рашэнне іх ужо прынятае. Накарміўшы і напаіўшы мужчын, яны топяць лазню. Кожная прыносіць чыстую бялізну, на свежых ложках — россыпы вышытых падушак. Змучаныя салдаты засынаюць, знаходзячы пасля доўгіх месяцаў вайны гэтае забытае шчасце. У адной хаце ўсё не згасае святло. Самая адважная з жанчын гаворыць з маладым капітанам: — Тое, пра што я папрашу зараз, напэўна, вас пакарабаціць. Але пастарайцеся зразумець. Вайна адняла ў нас мужчын. Для таго каб жыццё працягвалася, нам патрэбны дзеці. Падарыце нам жыццё.» На некалькі хвілін старая змаўкае. І, справіўшыся са збянтэжанасцю, заканчвае сваё апавяданне: — «У суседняй хаце жыве трактарыст. Ён — азіят, як і яго бацька. Паштальёнка падобная на сваіх армянскіх продкаў, калгасная кухарка — сапраўдная сібірачка…» Я ціхенька плачу. Расказаная старой гісторыя лепш за любую афіцыйную прапаганду дае мне адчуць усю глыбіню трагедыі, праз якую прайшла гэтая краінаМарина Влади. Владимир или Прерванный полет. Советский писатель, М., 1990". Па стане на 2025 г. вёска мае 2 вуліцы: Цэнтральную і Школьную. 25 жніўня 2025 г. недалёк ад вёскі адбылося лабавое ДТЗ у якім загінулі сутыкнуліся 2 легкавыя аўтамабілі і грузавік. У выніку здарэння абодва кіроўцы легкавых машын і яшчэ 3 пасажыры загінулі, яшчэ адна пасажырка, дзяўчына 9 гадоў была шпіталізаванапо факту ДТП в Ивацевичском районе возбуждено дело // Sputnik, 25.08.2025Авария с пятью погибшими на трассе М1. Возбуждено уголовное дело // Onliner.by, 25.08.2025.
Гл. таксама Чамялоўскае вадасховішча
Крыніцы
Спасылкі
Чамялы на Вялікай карце Расійскай Імперыі 1812 года для Напалеона
Катэгорыя:Волькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна