Blessthefall — амерыканскі рок-гурт з Фінікса, штат Арызона, які грае ў жанрах пост-хардкор і хрысціянскі метал. Гурт быў заснаваны ў 2004 годзе.

Гісторыя гурта Экс-вакаліст Крэйг, гітарыст Майк, бубнач Мэт і басіст Джарэд сфармавалі Blessthefall ў Фініксе, ЗША, у 2004 годзе. Пазней да іх далучыўся гітарыст Майлз, але ён быў вымушаны пакінуць калектыў з-за вучобы ў Berklee College of Music.

У сярэдзіне 2005 года група выпусціла EP, які змяшчаў 3 трэкі, і прыняла ў свой склад гітарыста Эрыка. Затым гурт падпісвае кантракт з «Warner Subsidiary, Record Collection» і пачынае тур па ЗША і Канадзе разам з Alesana і Norma Jean.

Дэбютны альбом Blessthefall «His Last Walk», быў выпушчаны 10 красавіка 2007 года.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

His Last Walk (2006) Witness (2009) Awakening (2011) Hollow Bodies (2013) To Those Left Behind (2015) Hard Feelings (2018) Gallows (2025)

Міні-альбомы Black Rose Dying (2005) Blessthefall (2006)

Сінглы

Higinia (2006) Guys Like You Make Us Look Bad (2007) A Message To The Unknown (2007) Rise Up (2008) I Wouldn’t Quit If Everyone Quit (2008) To Hell And Back (2008) God Wears Gucci (2009) What’s Left Of Me (2009) Hey Baby, Here's That Song You Wanted (2010) Bottomfeeder (2011) Promised Ones (2011) 40 Days... (2011) You Wear a Crown But You're No King (2013) Déjà Vu (2013) Up in Flames (2015) Walk on Water (2015) Melodramatic (2018) Wishful Sinking (2018) Cutthroat (2018) Wake the Dead (2023) DRAG ME UNDER (feat. Lochie Keogh з Alpha Wolf) (2024) Mallxcore (2025) Fell So Hard, Felt So Right (feat. Dan Marsala з Story of the Year) (2025)

Зноскі

Катэгорыя:Музычныя калектывы ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Металкор-гурты ЗША