Вялікая Мінская імперыя () — дзяржава пад уладай дынастыі Мін (), якая панавала ў Кітаі пасля аддзялення Кітая ад мангольскай дынастыі Юань з 1368 па 1644 гадах. Нягледзячы на тое, што сталіца імперыі Пекін была захоплена ў 1644 годзе ў выніку паўстання Лі Цзычэня, частка краіны заставалася пад кіраўніцтвам лаяльнага да мінскай сям’і рэжыму (Паўднёвы Мін) да 1662 года.
У імперыі Мін быў пабудаваны флот і створана рэгулярнае войска, агульнай колькасцю ў 1 мільён чалавек. Прыватны сектар зямельных уладанняў у выніку працяглых войнаў скараціўся да адной трэці ўсёй апрацоўчай плошчы, у процівагу да чаго ўзрос дзяржаўны сектар. У імперыі ўкаранілася надзельная сістэма, аднак фармальна аб яе ўсталяванні нічога аб’яўлена не было. Была праведзена жорсткая цэнтралізація кіравання, прадпрымаліся спробы рэгламентаваць ўсе сферы жыцця грамадзян. Нягледзячы на паспяховае кіраванне першых двух імператараў — Чжу Юаньчжана і яго сына Чжу Дзі — з цягам часу ў дзяржаўным апараце імперыі з’явіліся прыкметы раскладання, і напачатку XVII стагоддзя ён ужо быў наскрозь прапітаны карупцыяй. Імператары амаль не цікавіліся палітыкай, і ўся вышэйшая ўлада была сканцэнтравана ў руках шматлікіх сваякоў, еўнухаў і прыдворных. Крызіс закрануў таксама аграрныя адносіны: пасля татальнай прыватызацыі зямлі набліжанымі імператара дзяржаўны сектар практычна знік. Мінскі Кітай пачаў праводзіць палітыку самаізаляцыі. У гэты час ля паўночна-усходняга ўскрайка Кітаю ўзнікла маладая, але моцная дзяржава маньчжураў пад уладай клана Нурхацы. Скарыстаўшыся сялянскім паўстаннем Лі Цзычэня, яны захапілі Пекін і далучылі Кітай да маньчжурскай імперыі Цынь.
Пасля страты сталіцы і смерці імператара Чжу Юцзяня, якія скончыў жыццё самагубствам, уладары астатніх правінцый Мінскай імперыі Нанкіна, Фуцзяня, Гуандуна, Шаньсі і Юньнаня так і не змаглі скаардынаваць свае дзеянні і да 1662 года адзін за адным трапілі пад маньчжурскі прыгнёт. Адзін з галоўнакамандуючых Паўднёвага Міна, Чжэн Чэнгун, усведамляючы бесперспектыўнасць барацьбы на мацерыке, вырашыў пакінуць мацерыковую частку (пакінуўшы за сабой толькі дзве базы — Сямэнь і Цзіньмэнь), выгнаў галандцаў з Тайваня і пераўтварыў востраў у асноўную базу супраць заваёўнікаў. Фармальна Тайвань стаў лічыцца часткай імперыі Мін, але пасля катавання апошняга законага мінскага імператара Чжу Юлана Чжэн не жадаў болей нікога зацвярджаць на пасаду імператара. Гэтак урэдзь узнік кур’ёз — «панства без пана»; уся рэальная ўлада на востраве належала галоўнакамандуючаму Чжэн Чэнгуну, які фактычна заставаў новую дынастыю. Чжэны кіравалі Тайванем і ваявалі з маньчжурамі пад сцягам Мін яшчэ дваццаць гадоў.
Гісторыя
Паўстанне і наступная барацьба за ўладу Кітай быў неад’емнай часткай мангольскай імперыі Юань (1271—1368) да прыходу да ўлады будучых імператараў Мін. Незадаволенасць мангольскім уладараннем тлумачылася, пасярод іншага, дыскрымінацыйнай палітыкай дзяржавы, накіраванай супраць кітайцаў (хань). Акрамя таго, падзенне дынастыі абумовілі жорсткі падатковы гнёт і катастрафічны разліў ракі Хуанхэ, выкліканы тым, што колішнія ірыгацыйныя збудаванні прыйшлі ў непрыдатнасць. У выніку ўсяго вышэйпералічанага прамысловасць і сельская гаспадарка ў роўнай ступені прыйшлі ў занядбанне, і сотні тысяч сялянаў, гвалтоўна сагнаных для рамонта рачных дамбаў, паўсталіGascoigne, 150..
Гэтае паўстанне атрымала ў гістарыяграфіі назву паўстання Чырвоных павязак. Войскі паўсталых фармавалі члены Белага лотасу — тайнага будыйсцкага братэрства. З асяроддзя паўстанцаў неўзабаве вылучыўся Чжу Юаньчжан, да пачатку паўстання — жабрак-селянін, затым будыйскі манах, які прымкнуў да чырвонапавязчыкаў у 1352 годзе. Напачатку ён не вылучаўся сярод астатніх, затым значна вырас у статусе, пабраўшыся шлюбам з прыёмнай дачкой аднаго з кіраўнікоў паўстання. У 1356 годзе атрад пад яго камандваннем (так званы «Зялёны лес») захапіў НанкінGascoigne 151., які пазней стаў сталіцай Мінскай дынастыі.
Чжу Юаньчжан замацаваў сваю ўладу на Поўдні, разбіўшы свайго асноўнага суперніка, таксама кіраўніка аднаго з атрадаў Чэнь Юляна ў бітве пры возеры Паянху ў 1363 годзе. Пазней, калі пры нявызначаных акалічнасцях сканаў правадыр Чырвоных павязак, які незадоўга да таго наведаў дом Чжу, апошні канчаткова перастаў хаваць свае імперскія амбіцыі і ў 1368 годзе накіраваў армію паўсталых на штурм юаньскай сталіцыEbrey (1999), 191.. Апошні юаньскі імператар уцякаў на поўнач, у Шанду, а Чжу, дашчэнту разбурыўшы палацы папярэдняй дынастыі ў іх сталіцы Ханбалык (Пекін), уголас абвясціў пра прыход да ўлады новай дынастыі Мін. Так была адноўленая незалежная Кітайская дзяржава.
Адкінуўшы традыцыйны прынцып, паводле якога кіруючая дынастыя атрымлівала назву ад імя вобласці, з якой паходзіў яе першы імператар, Чжу, кіруючыся мангольскім прыкладам жыццярадасных назваў, абраў для яе імя Мін — «Ззяючая». Дэвізам яго кіравання быў абраны «Разліў ваяўнічасці» (). Таксама ён упадабаў забыць пра тое, што быў абавязаны сваім ўзвышэннем Беламу Лотасу і, ледзь толькі прыйшоўшы да ўлады, пачаў адмаўляць сваё членства ў гэтай арганізацыі, а стаўшы імператарам, жорстка падаўляў рэлігійную апазіцыю свайму кіраванню.
Кіраванне першага імператара
Унутраная палітыка
Імператар Чжу Юаньчжан неўзабаве заняўся аднаўленнем эканомікі краіны. Ён замацаваў ўсе землі, захопленыя сялянамі і буйнымі землеўладальнікамі падчас вайны, за тымі, хто іх апрацоўваў. Ворнай зямлі бракавала, таму землеўладальнікі, які паднімалі цаліну, на тры гады вызваляліся ад падаткаў, што дазволіла ўжо на трэці год кіравання Хун’у засяліць цалінныя землі вакол гарадоў у паўночных абласцях. У далейшым кіраўніцтва таксама заахвочвала бежанцаў і насельніцтва з густанаселеных абласцей да перасялення на цалінныя землі, прадстаўляючы ім разнастайныя ільготыОчерки истории Китая с древности до «опиумных» войн. — С. 403—412 . Для павелічэння колькасці працоўнай сілы было адменена рабства (валодаць рабамі дазвалялася толькі членам імператарскай сям’і), скарачалася колькасць манахаў, забаранялася купля-продаж свабодных людзей, у тым ліку прыём у заклад жонак, дзяцей, наложніц; не дапушчаўся таксама купля-продаж рабоў.
Аднак разам з пашырэннем дзяржаўнага фонду зямлі і стымуляваннем росту працоўнай сілы Чжу Юаньчжан імкнуўся весці строгі падлік зямлі і падначаленых. Ужо на наступны год пасля заснавання новай імперыі быў выдадзены імператарскі ўказ, які загадваў усім падданым зарэгістравацца пры складанні новых падушных рэестраў. У 1370 годзе быў праведзены першы перапіс насельніцтва, які ставіў за мэту не толькі падлік усіх падданых, але і вызначэнне памераў маёмасці кожнага двара. У 1381 годзе ў гэту сістэму былі ўнесеныя змяненні, якія дазволілі ўпарадкаваць працэдуру збору падаткаў і адбывання павіннасцяў.
Акрамя засваення цалінных земляў, напачатку кіравання Мінскай дынастыі былі прынятыя меры па аднаўленні ірыгацыйнай сістэмы. Чжу Юаньчжан загадаў усім мясцовым уладам даводзіць да ведама двара ўсе просьбы і прэтэнзіі насельніцтва адносна рамонта ці будаўніцтва арашальных збудаванняў. У 27-ы год Хун’у (1394) імператар спецыяльным указам абавязаў міністэрства грамадскіх работ прывесці да ладу сажалкі і вадасховішчы на выпадак засух і праліўных дажджоў, а таксама разаслаў па ўсёй краіне навучэнцаў дзяржаўнага вучылішч і тэхнічных спецыялістаў для назірання за ірыгацыйнымі работамі. Узімку 1395 года ў краіне было адкрыта 40 987 запрудаў і вадаадводаў.
У першыя гады пасля абвяшчэння імперыі Мін яе адміністрацыйны апарат капіраваў танска-сунскія ўзоры VII—XII стст., а таксама некаторыя юаньскія парадкі. Аднак гэтая структура, якая па пэўны паказчыках адхілялася ад ўлады самога імператара, не задавальняла Чжу Юаньчжана, таму ён у хуткім часе прыступіў да радыкальных пераўтварэнняў кіраўнічага апарата, асноўная мэта якіх зводзілася да ўсямернага ўзмацнення цэнтралізацыі і асабістай ўлады вышэйшага правіцеля. Першай была рэфармаванай мясцовая адміністрацыя, затым — цэнтральнае кіраванне, а таксама вышэйшае ваеннае камандванне.
У 1380 годзе па падазрэнні ва ўдзеле ў змове супраць асобы імператара быў пакараны першы міністр Ху Вэйюн, пасля чаго пасты канцлераў і ўвесь падуладны ім палацавы сакратарыят былі канчаткова скасаваныя, а ўсё сродкі выканаўчай ўлады перайшлі да імператараEbrey (1999), 192—193.Fairbank, 130.. Увесь час чакаючы змоваў супраць сябе з боку міністраў і падданых, імператар заснаваў Цзіньі-вэй — службу тайнай паліцыі, якая складалася з варояў яго палацавай аховы. Цягам 30 год кіравання праводзіліся чысткі сярод чыноўнікаў і насельніцтва краіны, у выніку чаго загінулі 100 тыс. чалавек; віна за гэта не ў апошнюю чаргу ляжыць на тайнай паліцыі імператараFairbank, 129—130..
Будучы канфуцыянцам, імператар Чжу Юаньчжан тым не менш не даваў веры класу чыноўнікаў і ахвотна падвяргаў іх цялесным пакаранням за здзейсненыя правіннасціEbrey (1999), 191—192.. У 1377 годзе ён адмяніў канфуцыянскія іспыты на суісканне чыноўніцкага звання пасля таго, як 120 чыноўнікаў, якія раней атрымалі ступені цьзіньшы (вышэйшая навуковая ступень, якая атрымліваецца пры здачы сталічных іспытаў), апынуліся бездарнымі міністраміEbrey (1999), 192.Hucker, 13.. Пасля аднаўлення іспытаў у 1384 годзе ён казніў галоўнага экзаменатара пасля таго, як было даказана, што той дазваляў атрымаць ступень цьзіньшы толькі суіскальнікам з паўднёвага Кітаю.
Паводле «Міншы» («Гісторыя Мін»), першапачатковая рэдакцыя новага канфуцыянскага зводу законаў, вядомая як «Да Мін люй», які ў значнай ступені паўтараў стары Танскі звод 653 годуAndrew & Rapp, 25.), была зацверджаная ў 1367 годзе, а канчатковая рэдакцыя была прынятая ў 1397 годзе і заставалася нязменнай да падзення імперыі, хоць і дапаўнялася адмысловымі пастановамі.
Хун’у пераўпарадкаваў армію на ўзор вэйсо, узяўшы за прыклад вайсковую сістэму фубін дынастыі Тан. Асноўны ухіл рабіўся на тое, каб жаўнеры, атрымаўшы зямельныя надзелы, былі здольныя самі сябе забяспечыць емінай у той час, калі імператару не патрабавалася іх службаFairbank, 129.. гэтая сістэма, зрэшты, пацярпела поўны крах, харчовае забеспячэнне так і не ўдалося наладзіць, а ўзнагароды, якія час ад часу атрымліваліся, былі яўна не дастатковымі для таго, каб зацікавіць жаўнераў у працягванні службы; у тылавых частках, дзе, у адрозненні ад пагранічных, не было знешняга забеспячэння, працягвала квітнець дэзертырстваFairbank, 134..
Жорсткая дэмаграфічная і стандартызавальная палітыка