А́нджэй Ві́тольд Ва́йда (; , Сувалкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — , Варшава, ПольшчаAndrzej Wajda nie żyje. Reżyser zmarł w niedzielę wieczorem. Przed laty pytany o film życia mówił: «Ciągle przede mną. Żyję tym, co będzie jutro, dziś już było», Wyborcza.pl.Andrzej Wajda nie żyje. Warszawskie miejsca związane z reżyserem, Wyborcza.pl.) — польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр, лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку: «Залатой пальмавай галіны» ў Канах (1981) і «Оскара» (2000). Палітык і грамадскі дзеяч, кавалер найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краін: Польшчы, Японіі, Балгарыі, Францыі. З’яўляўся членам французскай кінаакадэміі, быў абраны на месца памерлага Федэрыка Феліні. Вайда зняў каля 40 фільмаў, некаторыя з якіх сталі класікай сусветнага кіно.
Біяграфія Вайда нарадзіўся ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе «інтэлігентам у другім пакаленні» і ганарыцца тым, што яшчэ яго бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон «СССР» і забілі ў Катыні. Падчас вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Дзядзька хаваў у сваёй хаце яўрэяў, так што будучы рэжысёр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты. Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізічная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх «Чалавек з мармуру», прысвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію мастацтваў імя Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасці да малявання, хацеў стаць мастаком. Пасля трох гадоў навучання ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта не тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсці туды.
Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі — а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады — муляр Матэвуш Біркут, якога малады кінадакументаліст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб усталяваць новы рэкорд у хуткасці кладкі цэглы. Дакументаліст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі — прасоўваецца далей па партыйнай лесвіцы, абодва — пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут — разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спецслужб, павінен пакласці 30 тысяч цаглінаў цягам адной змены…
У 1980-х гадах Анджэй Вайда стаў удзельнічаць у грамадскай і апазіцыйнай дзейнасці. У 1981 годзе ён стаў членам камітэту дарадцаў пры Леху Валенсе, а пазней ад «Салідарнасці» балатаваўся ў Сенат, выйграў выбары. Але калі паглядзець на фільмаграфію Вайды дык складаецца ўражанне, што палітычная дзейнасць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валенсам — у 1981 годзе ён здымае слыннага «Чалавека з жалеза», а ў часе сенатарства ў 1990 годзе яшчэ больш знаны фільм «Корчак», які называюць адным з найбольш важных еўрапейскіх фільмаў аб Халакосце — вынішчэнні яўрэяў нацыстамі.
Калі Анджэй Вайда атрымаў «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: «Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэту ўзнагароду як выраз прызнання не толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амерыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаннем у сям’ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, з якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуццяў — кахання, удзячнасці і салідарнасці».
2 красавіка 2000 года Анджэй Вайда перадаў статуэтку «Оскара» «на ўсе часы» ў музей Ягелонскага ўніверсітэта што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музей сваю «Залатую пальмавую галіну» з Канаў і «Залатога льва» з Венецыі.
У 2007 годзе Анджэй Вайда зняў фільм «Катынь». Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысёр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсці адпаведны сцэнарый, мае для яго і асабістае значэнне — у 1939 годзе бацьку забралі ў палон і расстралялі ў Катыніzviazda.by.
За некалькі месяцаў да смерці Анджэй Вайда скончыў свой апошні фільм «Powidoki» («Паслявобразы»). Гэта гісторыя пра тое, як камуністычныя ўлады знішчылі выбітнага мастака, мяцежнага чалавека — Уладзіслава Страмінскага, які выступаў супраць дактрыны сацыялістычнага рэалізму. Фільм павінны выйсці ў пракат у студзені 2017 годаAndrzej Wajda nie żyje. Wybitny reżyser miał 90 lat, Gazeta.pl..
Анджэй Вайда памёр увечары 9 кастрычніка 2016 года. Смерць наступіла ў выніку адмовы работы лёгкіх. За некалькі дзён да гэтага рэжысёр быў шпіталізаваны і знаходзіўся ў стане медыкаментознай комы.
19 кастрычніка 2016 года ўрна з прахам Анджэя Вайды, згодна волі нябожчыка, была пахавана ў магіле яго маці на Сальваторскіх могілках у КракавеOstatnie pożegnanie Andrzeja Wajdy. Reżyser spoczął w rodzinnym grobowcu, TVN24.pl..
Выбраная фільмаграфія Выбраная фільмаграфія (арыгінальныя назвы на польскай мове):
«Pokolenie» (1954) «Kanał» (1957) «Попел і дыямент» (1958) «Lotna» (1959) «Niewinnni czarodzieje» (1960) «Wszystko na sprzedaż» (1968) «Polowanie na muchy» (1969) «Brzezina» (1970) «Krajobraz po bitwie» (1970) «Wesele» (1972 «Ziemia obiecana» (1974) «Smuga cienia» (1976) «Bez znieczulenia» (1978) «Człowiek z marmuru» (1977) «Panny z Wilka» (1979) «Z biegiem lat, z biegiem dni…» (1980) "Чалавек з жалеза'' (1981 (Залатая пальмавая галіна Канскага фестывалю) «Danton» (1982) «Eine Liebe in Deutschland» (1983) «Kronika wypadków miłosnych» (1985) «Korczak» (1990) «Pierścionek z orłem w koronie» (1992) «Nastazja» (1994) «Wielki tydzień» (1995) «Panna Nikt» (1996) «Pan Tadeusz» (1999) «Wyrok na Franciszka Kłosa» (2000) «Zemsta» (2002) «Jan Nowak Jeziorański. Kurier z Warszawy. 60 lat później 1944—2004» (2004) «Solidarność, Solidarność…» (2005) «Катынь (фільм)» (2007) «Tatarak» (2009) «Wałęsa. Człowiek z nadziei» (2013) «Powidoki» (2016)
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі Анджэй Вайда — на беларускай «Свабодзе»
Што нам пакінуў Анджэй Вайда? — zviazda.by
Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кіёта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Радама Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Уроцлава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гданьска Катэгорыя:Сенатары Польшчы