Альбрэхт IV Мудры (; , Мюнхен, Герцагства Баварыя — , там жа) — герцаг Баварска-Мюнхенскі з 1463 па 1467 (сумесна з Жыгімонтам), з 1467 па 1503 аднаасобна, герцаг Баварыі з 1503 года да сваёй смерці.

Біяграфія Альбрэхт быў чацвёртым з сыноў Альбрэхта III, герцага Баварска-Мюнхенскага і Ганны Браўншвайг-Грубенгаген-Эйнбекскай. Пасля смерці свайго старэйшага брата Іаана IV, Альбрэхт пакінуў духоўную кар’еру і вярнуўся з Павіі ў Мюнхен. У 1463 годзе ў ён стаў суправіцелем старэйшага брата Жыгімонта. У 1467 годзе Альбрэхт стаў адзіным герцагам, а Жыгімонт атрымаў новае герцагства Баварыя-Дахау. Пасля смерці Жыгімонта ў 1501 годзе, яно вярнулася да Баварска-Мюнхенскага герцагства.

З-за ціску свайго цесця, імператара Фрыдрыха III, Альбрэхт вырашыў вярнуць тэрытарыяльныя набыцці ў Швабіі ў 1492 годзе, каб пазбегнуць вайны з Габсбургамі і швабскай лігай. Пасля смерці Георга, апошняга герцага Баварыі-Лансгута ў 1503 годзе, Альбрэхту ўдалося аб’яднаць баварскія землі ў вайне супраць наследнікаў Георга, пфальцкай лініі Вітэльсбахаў, аднак яму прыйшлося аддаць Куфштайн і Кіцбюэль імператару Максіміліяну I у якасці кампенсацыі за яго падтрымку. Для пфальцкай лініі было створана новае герцагства Нойбург-Пфальц.

Каб пазбегнуць падзелу Баварыі ў будучыні, Альбрэхт выдаў у 1506 годзе ўказ аб атрыманні ў спадчыну згодна з першародствам. Аднак яго старэйшаму сыну і пераемніку Вільгельму IV з 1516 года прыйшлося дзяліць сваю ўладу разам са сваім малодшым братам Людвігам X. Пасля смерці Людвіга ў 1545 годзе ўказ ўступіў у сілу і дзейнічаў да звяржэння баварскай манархіі ў 1918 годзе.

3 студзеня 1487 года Альбрэхт ажаніўся з Кунегундай Аўстрыйскай (1465—1520), дачкой імператара Фрыдрыха III. Дзеці: Сідонія (1488—1505); Сібіла (1489—1519), жонка Людвіга V, курфюрста Пфальца; Сабіна (1492—1564), жонка Ульрыха, герцага Вюртэмбергскага; Вільгельм IV (1493—1550), герцаг Баварыі; Людвіг X (1495—1545), герцаг Баварыі; Эрнст (1500—1560), архібіскуп Зальцбурга і Эйхштэдта; Сюзанна (1502—1543), жонка Казіміра, маркграфа Брандэнбург-Байройцкага, затым Ота Генрыха, курфюрста Пфальца.

Альбрэхт пахаваны ў Фраўэнкірхе ў Мюнхене.

Спасылкі Генеалагічнае дрэва Альбрэхта IV

Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Герцагі баварскія