Анастасі́я Ві́ннікава (нар. , г. Дзяржынск, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская спявачка. На «Еўрабачанні 2011» прадстаўляла Беларусь з песняй «I Love Belarus» («Я люблю Беларусь»). На конкурсе ў Дзюсельдорфе, Германія выступіла 12 мая. У фінал не прайшла.

Біяграфія Спяваць пачала яшчэ ў тры гады ў дзіцячым садку. А ў 5 гадоў спявала ў гарадскім Доме культуры. Прымала ўдзел шматлікіх конкурсах і фестывалях, сярод якіх тэлевезійны дзіцячы конкурс «Усе мы родам з дзяцінства». Анастасія скончыла Дзяржынскую музычную школу по класу «харавое аддзяленне» і «фартэп’яна».

Сярэднюю школу Анастасія скончыла с залатым медалём, пасля чаго паступіла на перакладчы факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Анастасія прымала ўдзел у праектах ОНТ — «Эстрадны кактэль» і двойчы ў «Музычным суддзе». У 2009 годдзе яна стала фіналісткай конкурсу «Белазаўскі аккорд». У 2010 г. выступала на ўрачыстым прыёме з удзелам Аляксандра Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі, прысвечанным навагоднім святам. Маладая спявачка выканала некалькі джазавых песень, і прэзідэнт заўважыў яе і нават пахваліў.

Працавала з Васілём Раінчыкам, займалася вакалам з Таццянай Глазуновай. Песні Віннікавай пісаў вядомы беларускі аўтар Яўген Алейнік. За час супрацоўніцтва было напісана 5 кампазіцый.

Першапачатковая песня, з якой збіралася ехаць Віннікава на Еўрабачанне, «Народжанная ў Беларусі», не падыйшла па правілам конкурсу, бо яе відыёролік ужо дэманстраваўся. Менавіта з гэтай песняй Анастасія выступала на «Музычным судзе — 3».

Анастасія Віннікава на Еўрабачанні-2011 А. Віннікава выступіла на Еўрабачанні, згодна жэраб’ёўке, пад нумарам 16, у другім палуфінале. Яна сапернічала з 18-цю канкурсантамі з розных краін. У фінал не прайшла.

Спасылкі А. Віннікава на сайце Еўрабачання А. Віннікава на сайце Еўрабачання 2011 Біяграфія А. Віннікавай

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2011 Катэгорыя:Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне