Сан-Хуа́н (, Іаан Прадцеча) — сталіца і найбуйнейшы горад Пуэрта-Рыка. Па дадзеных перапісу 2000 года, у ім пражываюць 433 373 чалавек, што робіць яго 42-м па памеры горадам пад кіраваннем ЗША.

Сан-Хуан быў заснаваны іспанскімі каланістамі ў 1521 годзе, якія назвалі яго Ciudad de Puerto Rico (Горад Пуэрта-Рыка). Гэта не толькі самы стары горад у Пуэрта-Рыка, але і найстарэйшы заснаваны еўрапейцамі горад ЗША. Сталіца Пуэрта-Рыка - амаль самы стары горад (на 2-м месцы пасля Санта-Дамінга ў Дамініканскай рэспубліцы) еўрапейскіх каланістаў у Амерыцы. У Сан-Хуане знаходзіцца некалькі гістарычных будынкаў; самыя характэрныя: Форт Сан-Фэліпэ-дэль-Мора і Форт Сан-Крыстабаль, а таксама Ла Фарталеза.

З'яўляецца адным з найважнейшых партоў, прамысловых, фінансавых, культурных і турыстычных цэнтраў Пуэрта-Рыка. Насельніцтва метраполіі, уключаючы Сан-Хуан і муніцыпалітэты Баямон, Гуайнабо, Катан'ё, Канаванас, Кагуас, Тоа Альта, Тоа Баха, Караліна і Трухільё Альта, складае каля 2 млн жыхароў - каля паловы насельніцтва Пуэрта-Рыка. У горадзе праходзілі Панамерыканскія гульні 1979 года.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Рыкі Марцін Эдгарда Гаас (нар. 1989}}, Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка) — пуэрта-рыканскі валейбаліст. Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Пуэрта-Рыка