Міле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мілевічы.

Найбуйнейшы па плошчы сельсавет раёна — 341,3 км²Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года сельсавет далучаны да Старобінскага раёна Мінскай вобласці. 11 красавіка 1960 года перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласціУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 11 красавіка 1960 г. Аб перадачы Мілевіцкага сельскага Савета са складу Старобінскага раёна Мінскай вобласці ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.. 26 верасня 1968 года ў склад сельсавета з Юркевіцкага сельсавета перададзены вёскі Новыя Залюцічы і Новыя МілевічыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223)., 26 сакавіка 1987 года — з Ленінскага сельсавета вёскі Іёвічы і ЗалюцічыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1228 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,2 % — беларусы, 0,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 868 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць) Катэгорыя:Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе