Бу́ды. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да, ж. (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія Размяшчэнне У 32 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 265 км ад Гомелю.

Гідраграфія На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. На захадзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 49 жыхароў.

Дынаміка 1795 год — 5 двароў. 1940 год — 5 двароў 30 жыхароў. 1959 год — 130 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 49 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна