Дзе́даўка (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы.
Непадалёк радовішча кааліну (8,5 млн т). На захадзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 15 км на захад ад Жыткавіч, 248 км ад Гомелю.
Гідраграфія На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з падзеленых чыгункай 2 частак: паўднёвай (просталінейная вуліца блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі) і паўночнай (2 просталінейныя, паралельныя паміж сабой мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, злучаныя дарогай). Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1 км на захад ад асноўнай забудовы чыгуначная станцыя.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле інвентара 1845 года 391 дзесяціна зямельных угоддзяў. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. 16 лістапада 1904 года пачаў працу чыгуначны раз'езд, тэлеграфны пост.
У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дзедаўка», працавалі паравы млын, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад акупантаў. 36 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць пачатковая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 116 гаспадарак, 274 жыхара.
Дынаміка 1862 год — 10 двароў. 1897 год — 31 двор, 198 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 51 двор, 268 жыхароў. 1917 год — у вёсцы 518 жыхароў, на чыгуначным раз'ездзе 57 жыхароў. 1921 год — 75 двароў. 1959 год — 464 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 116 гаспадарак, 274 жыхара.
Культура
Нематэрыяльная спадчына
Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці — .
Вядомыя выхадцы Ф. І. Пяцюшкін — генерал-маёр артылерыі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна