Марыя Ячыноўская (Ячыноўская-Кімант; 1858?, Шаўлі, сучасная Літва — ) — піяністка, кампазітар, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі з Беларусі. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю, адна з вучаніц Антона Рубінштэйна.
У 1914 годзе арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, літоўцаў і рускіх), скампанавала музыку аперэты «Залёты» на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча (паст. з А. Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914—1918) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку.
Сямейныя сувязі Муж Янка Кімант (Кімонт), чыноўнік, літоўскі грамадскі дзеяч. Дачка Марцэліна Кімант-Яцына (1884—1961), піяністка і педагог, прафесар Варшаўскай кансерваторыіДа 1986 года дзейнасць Марыі Ячыноўскай-Кімант памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцэліне Кімант-Яцына. Гл: Я. Янушкевіч. Марыя Ячыноўская-Кімонт // ЛіМ. 1986. 29 чэрв..
Сёстры: (1872—1920), піяністка і педагог; Сабіна (1877—1954), педагог, замужам за Вацлавам Іваноўскім.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Музыканты Літвы Катэгорыя:Кампазітары Літвы