Хізы́ ( Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, Warszawa, 1900 roku, tom XV cz.1. — str. 305., , ) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района .
Хізы ў розны час сваёй гісторыі былі ваколіцай, вёскай, сяльцом, сялом і потым вёскай у Свяцілавіцкам сельсавеце Веткаўскага раёна (раней — Хізаўскага сельсавета Свяцілавіцкага раёна) Гомельскай вобласці Беларусі.
Этымалогія назвы «Хізы» верагодна ад «хаціны» — сціплае жыллё (у гаворцы яго насельнікаў)стр. 391 (Хизы), "Краткий топонимический словарь Белоруссии", изд. БГУ, Жучкевич В. А., г. Минск, 1974 г. . У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (81 сям'я) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.
Размешчана у 31 км на паўночны ўсход ад Веткі, 56 км ад Гомеля. Гідраграфія — у паселішчы Хізы цячэ рака Беседзь, прытока ракі Сож.
Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны магільнік (10 насыпаў — 1,2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Дзедное). Хізы ставіцца да Палесся. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У перыяд панавання Рэчы Паспалітай была ў валоданні вядомай «сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў. Па Інвентары Чачэрскага староства вядомая з 1726 года як ваколіца Хізы Чачэрскага староствастр.341, «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», выпуск 28, г. Витебск, 1900 г., губернская типо-литография. Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. У 1726 г. ваколіца Хізы налічвала 13 дымоў баяраў чачэрскіх, якія былі на «службе першай» (у рэестры баяраў чачэрскіх Хізы былі трэцімі сярод іншых)стр.32, «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», выпуск 28, г. Витебск, 1900 г., губернская типо-литография. . І штогод Хізы плацілі падатак: 200 злотых «гібернага» падатку (ад баяраў, шляхцічаў) адрознівалася ад «цяглавага падушнага» падатку (з сялян). Гаспадарамі гэтых 13 дамоў (dym) «служылых людзей» у 1726 г. вёскі Хізы былі (з польскага тэксту захавана транскрыпцыя): Мірон Лапіцкі, Міхей Шілонек, Грішко Шілонек, Косцюк Атрохов, Карп Атрохов, Васіль Ловчок, Семен Янков, Міхал Мішчонек, Марко Мешчонек, Кузьма Драгуньонек, Левон Драгуньонек, Самус Крапшахо, Арасім Седровач.
За 1730 г. i 1765 г. (парафія ў 1765 г. - Гомельская) уладальнікамі Хізы былі шляхцічы Рэчыцкага павета Лапіцкія: Сымон, Андрэй, Пракоп, Салівон, Міхаіл, Ермалай, Якуб, Ян, Раман Тариф Речицкого повета 1730 (подчеркнуто) и 1765 г. // Анищенко Е. К., «Шляхта Речицкого повета: список XVIII ст.», : Изд-во В. Хурсика, 2015 - 296 с. - .
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) ваколіца Хізы — у складзе Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Згодна з Эканамічнымі заўвагамі Генеральнага межавання 1783 года Хізы яўляліся шляхецкай ваколіцай «агульнага валодання»«Российский Государственный Архив Древних Актов» (ф.1355 оп.1 д.727 л.153) прозвішчаў: Лапіцкі, Крупскі, Бекарэвіч, Кунцэвіч, Аўсеевіч, Маліноўскі, Шалютас.80-99 (Спісы шляхты Могілёўскай губерні — Рогачоўскі павет), «Архіварыус», выпуск № 7, БелНДІДАС, Мінск, 2009 г. (Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў) серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства». З 1785 года — яе часткай валодаў памешчык Дамінік Маліноўскі. Мешчанін Лапіцкі валодаў ў 1831 годзе 108 дзесяцінамі зямлі. У створаным ад ваколіцы Хізы паселішчы Хізаў памешчык Чарапанаў ў 1876 годзе валодаў 423 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном і сукнавальняй. Жыхары ваколіцы Хізы вызнавалі хрысціянскую веру ў грэка-каталіцкай канфесіі (уніяты), наведвалі храм у суседняй шляхецкай ваколіцы Грамыкі і Жалезнікі (і інш.), якія былі прымусова пераведзены пасля польскага паўстання (1794 г., 1830 г., 1863 г.) ў Праваслаўную канфесію. Не выпадкова у 1835 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква і ў Хізах. Згодна з рэвізскімі казкамі 27 снежня 1864 года жыхары ваколіцы Хізы Крупскія ўтварылі побач ваколіцу Гарысты (Гарусты) і Малкаў. Паводле перапісу 1897 года ў Хізах змяшчалася школа граматы. З 1900 года гэта вёска і ваколіца ў Рэчкаўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. На момант 1910 года агульнае валоданне жыхарамі Хізы складала 2753 дзесяціны зямлі. Жыхары прыпісаны да Грамыцкага ужо праваслаўнага царкоўнага прыходу. Да паштовай-тэлеграфнай канторы ў мястэчку Ветка 20 вёрст, да валаснога праўлення ў рэчках — 10 вёрст. Жыхары вёскі Хізы прымалі ўдзел у Айчыннай вайне 1812 года, ў Першай сусветнай вайне і ў грамадзянскай вайне 1918—1921 гг. Пасля знішчэння Хізаўскай праваслаўнай царквы камуністычным рэжымам жыхары вёскі Хізы наведвалі царкву ў Рэчках, да ліквідацыі яе царкоўна-парафіяльнага савета ў 1920-х гадах. У 1926 годзе працавалі пачатковая школа, паштовы пункт, крама. Адміністрацыйна з 8 снежня 1926 года па 1992 год — гэта цэнтр Хізава-Гарыстаўскага сельсавета, з 1927 года — Хізоўскага сельсавета Свяцілавіцкага раёна, з 4 жніўня 1927 — Веткаўскага, з 1935 года Свяцілавіцкага, з 17 снежня 1956 г. Веткаўскага, з 25 снежня 1962 года Гомельскага, з 6 студзеня 1965 Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі 3 ветраныя млыны (з 1924-1926 гадоў) і кузня. У 1937—1938 гады савецкіх рэпрэсій былі пацярпелыя ад камуністычнага рэжыму жыхары вёскі Хізы. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе акупанты забілі 11 жыхароў і ў 1943 годзе спалілі палову вёскі. Жыхары вёскі прынялі актыўны ўдзел у партызанскім руху ў 1941—1943 гадах. Пасля 1945 г. у Хізах дома аднаўлялі, наладжвалі мірнае жыццё. У баях за вёску загінулі 38 савецкіх салдат, у памяць аб загінуўшых у 1953 годзе ў цэнтры вёскі быў усталяваны абеліск. 73 жыхара загінулі, змагаючыся на Беларускім фронце (заклік Свяцілавіцкага РВК). У 1959 годзе вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — вёска Гарысты). Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 крамы.
Насельніцтва У ваколіцы Хізы на момант 1927 года запісана пражывала «167 велікарусаў» (запісана з нацыянальнасцю «велікарусы» хоць ужо была абвешчаная афіцыйнае дзяржава «Беларуская ССР» — афіцыйна беларусаў там прызналі пазней), іншых — 4. Вялася 171 асабістая гаспадарка. Было 379 мужчын, 423 жанчыны. У 2011 годзе — жыхароў няма.
Дынаміка засялення: 1726 г. — 13 дымоў. 1847 г. — 99 двароў. 1868 г. — 107 двароў, 655 жыхароў. 1897 г. — 164 двара, 960 жыхароў (паводле перапісу). 1910 г. — 127 двароў (427 мужчын, 386 жанчын) 1926 г. — 171 двор, 802 жыхара. 1959 г. — 465 жыхароў (паводле перапісу). 1992 г. — жыхары (81 сям’я) пераселеныя.
Геаграфія На поўначы і захадзе Хізы мяжуюць з лесам, на поўдні — тарфяны заказнік. Старадаўнюю шляхецкую ваколіцу «Хізы» і утвораныя ад яе селішчы адрознівалі па тапаграфічнай карце да 1917 года:
№ 3885 — ваколіца Хізы, ўласнасць грамадства мяшчан з Грамыкаў і Хізы, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, даўгата 31.29840 і шырыня 52.68340Список населенных мест Могилевской губернии, литеры М-Я ; № 3884 — вёска Хізы, грамадства сялян Хізы, Рэчкаўскага і Грамыцкага праваслаўных прыходаў, даўгата 31.30770 і шырыня 52.67840; № 1552 — ваколіца Гарысты, ўласнасць мяшчанская, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, Жалезніцкі праваслаўны прыход, даўгата 31.2755 і шырыня 52.7037Список населенных мест Могилевской губернии, литеры А-Е ; № 3881 — сяло Хізаўа, царкоўная зямля Доўскай воласці, Хізаўскі праваслаўны прыход, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, даўгата 30.60930 і шырыня 53.10000; № 3880 сяло (слабада) Хізаўа, Хізаўская сельскае грамадства, воласць Доўская, Хізаўскі праваслаўны прыход, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні даўгата 30.60930 шырата 53.10000; № 3879 фальварак Хізаў, ўласнасць дваранкі Л. М. Чарапанавай, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні даўгата 30.60870 шырата 53.10640; № 3883 ваколіца Хізаўская Гута, мяшчане Хізаўскай гуты, Рэчкаўскі праваслаўны прыход, Гомельскі павет Магілёўскай губерні даўгата 31.23834 шырата 52.69583; № 3882 вёска Хізаўская Буда, Хізаўскае сельская абшчына, воласць Доўская, Хізаўскі праваслаўны прыход, Рагачоўскі павет Магілёўская губерня, даўгата 30.62850 шырата 53.12760.
Транспартная сетка на момант 1910 г. — дарога ў Рэчкаўскае валасное праўленне. На момант 1927 г. — на адлегласці 16 вёрст знаходзілася прыстань і прыпынак парахода каля мястэчка Ветка, і рынак (кірмашовы пункт). Да г. Гомеля — 40 вёрст. Цяпер — транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Свяцілавічы — Гомель. Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гл. таксама Чачэрскае староства
Літаратура
Рапановіч Я. Н., Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — С.173. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с ISBN 985—458-131-4. «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн. 1-2; «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA (1880—1914), 1900 roku, tом XV cz.1, str. 304—305; том IV, «Географическо-Статистический Словарь Российской Империи», составил по поручению Императорского русского географического общества действительный член общества П. Семенов, г. Санкт-Петербург, 1873 г.; под. ред. Г. П. Пожаров, «Список населенных мест Могилевской губернии», г. Могилев, 1910 г., с. 48; «Список населенных мест Гомельского округа», Гомельское окружное статистическое бюро, г. Минск, 1927 г., с.70-71; «Гісторыя Беларусі (ў шасці тамах). Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.)», г. Мінск, «Экаперспектыва», 2004 г., Т. 3, с. 302—303; «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, г. Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7, c. 122, 903; Карта плотности загрязнения территории Ветковского района цезием-137, административная карта Ветковского района Гомельской области (Институт радиологии РНИУП, паспорт Ветковского района Гомельской области)
«Памятная книжка Могилевской губернии», составлена Могилевским Губернским Статистическим Комитетом, г. Могилев, 1853—1916 г.; «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», губернская типо-литография, г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, с. 26-89; с.80-99, «Архіварыус», выпуск № 7, БелНДІДАС, Мінск, 2009 г. (Навуковае выдание) серыя «Гісторыя, архівазнауства, крыніцазнауства» «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.», г. Мінск, 1997 г., кн.1, с. 185; На фрагменце карты 1874 года (на польскай мове) вёска Хізы (Chizy): Ausg. 1874. Helioaravure in Kunfer (Preis 60 kg.). Vervielfaltiqt durch Umdruck vom Steine. Schnellpressen — Druck. Mafsstab 1:300.000. На фрагменце карты 1783 года ваколіца Хізы «сел:Хизы» (на рускай мове): (№ 105 часть IV-я «от E до A») «Межевания Генерального плана Рогачевского уезда Могилевской губернии» (Могилевского наместничества Рогачевского уезда часть III-я «от D до E») Российской империи 1783 года. Масштаб: 1 английский дюйм = 2 версты.
Спасылкі «Польская шляхта» ўсходняй Гомельшчыны, альбо Панцырныя баяры Чачэрскага староства ; Беларусь Гомельская обл. Ветковский р-н, Захоронения воинов 250 дивизии Хизы (Отселен) - сельский населённый пункт