Тапачкі, таксама тапкі або пантофлі (ад (, С.159) — від лёгкага і мяккага хатняга абутку.
Тапачкі звычайна вырабляюцца з мяккай тканіны, скуры і г. п. Абутак падобнага крою вядомы са старажытных часоў. Некаторыя віды, асабліва прызначаныя для наведвання ванны, басейна і іншых вільготных месцаў, робяцца з гумы або пластыка. Тапачкі могуць мець форму туфляў ці не мець задніка (шлапакі). Падэшва ў іх звычайна тонкая і не падае сур'ёзнай абароны для нагі. У гасцініцах, лазнях і г. п. выкарыстоўваюцца аднаразовыя тапачкі.
Катэгорыя:Абутак