__NOTOC__
22 кастрычніка — дзвесце дзевяноста пяты (дзвесце дзевяноста шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1702: Рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны 1797: Андрэ Жак Гарнерэн здзейсніў першы ў свеце скачок з парашутам. 1815: Вялікабрытанія анэксавала востраў Ушэсця 1916: Адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. 1953: Лаос атрымаў незалежнасць. 1988: У Вільне пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»). 2010: Апублікавана «Іракскае дасье» міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі WikiLeaks.
Нарадзіліся
741: Карл Мартэл, мажардом франкаў 1071: Гільём IX, герцаг Аквітаніі 1689: Жуан V, кароль Партугаліі 1801: Карл Якаб Сундэваль, шведскі заолаг 1811: Ферэнц Ліст, венгерскі кампазітар 1844: Сара Бернар, французская актрыса 1865: Крысцьян Раўд, эстонскі мастак 1870: Іван Бунін, рускі пісьменнік і паэт 1883: Атакар Кубін, чэшскі мастак 1885: Станіслаў Кот, польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч (пам. 26.12.1975) 1894: Мэй Ланьфан, кітайскі акцёр 1917: Джаан Фантэйн, амерыканская актрыса 1918: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык 1938: Майкл Берыдж, брытанскі фізіёлаг 1938: Дэрэк Джэкабі, англійскі акцёр 1943: Катрын Дэнёў, французская актрыса 1958: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец
Памерлі
1615: Бенедыкт Война, рэлігійны і дзяржаўны дзеяч у ВКЛ 1856: Рамуальд Падбярэскі, беларускі выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст 1869: Мікаэль Сарс, нарвежскі заолаг 1883: Майн Рыд, брытанскі пісьменнік 1906: Поль Сезан, французскі мастак (нар. 17.1.1839) 1928: Эндру Фішэр, 5-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі 1937: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік 1941: Луі Маркусі, французскі мастак 1976: Эдвард Бара, англійскі мастак 1976: Карл Абен, эстонскі і латышскі мовазнавец 1983: Эльфрыдэ Саарык, эстонская танцоўшчыца і актрыса 1987: Ліна Вентура, французскі акцёр 1990: Каміль Лотак, чэшскі мастак 2005: Арман, мастак 2018: Фёдар Клімчук, беларускі мовазнавец, дыялектолаг 2021: Рышард Філіпскі, польскі рэжысёр і акцёр
Святкуюць К22