Таро́нта (, афіц.: Toronto Metropolitan Municipality, ІРА: /təˈrɒntoʊ/, мясцовае вымаўленне [ˈtrɑnoʊ] альбо [təˈɹɑnoʊ]) — найбуйнейшы горад Канады, сталіца правінцыі Антарыа. Стаіць над возерам Антарыа. Насельніцтва — 2,8 мільёны (2024), разам з прыгарадамі — 5,6 мільёнаў чалавек. Міжнародны фінансавы цэнтр, а таксама адзін з галоўных прамысловых, гандлёвых, адукацыйных, турысцкіх і спартыўных цэнтраў краіны.
Паводле даследаванняў, праведзеных «Economist Intelligence Unit» i «Mercer Human Resource Consulting», Таронта з’яўляецца адным з найболей камфортных гарадоў свету па прычыне нізкай крымінальнасці, чыстага навакольнага асяроддзя, высокага ўзроўню жыцця і дабразычлівага стаўлення жыхароў да людзей іншага паходжання.
Гісторыя
Першае паселішча заснавана ў 1720 годзе французамі дзеля гандлю футрам. У 1750—1751 гадах французы будуюць Fort Rouillé — форт Таронта. Гэта была невялікая пабудова з 10-15 жаўнерамі. У 1763 годзе ўся Новая Францыя, уключаючы форт Таронта, перайшла пад брытанскае валоданне. У 1787 годзе Карона (брытанская ўлада) набыла ў індэйцаў племяні місісага зямлю навокал Таронта за 1700 фунтаў. 1793 год быў адзначаны пабудовай брытанцамі форта Ёрк, які лічыцца першым сапраўды гарадскім паселішчам, а ў 1834 годзе Ёрк быў перайменаваны ў Таронта. На пачатку ХХ стагоддзя горад налічваў 200 тыс. жыхароў. Тады ж горад набыў мянушку Парсюкгорад (Hogtown) за тое, што тут былі найвялікшыя парсюковыя бойні ў Брытанскай Імперыі. У горадзе знаходзіцца найвышэйшае (да верасня 2007 года) збудаванне свету — .
Дэмаграфія Паводле перапісу 2006 года, англійская мова была роднаю моваю 56,2 % жыхароў Таронта разам з прыгарадамі. За ёй ішлі італьянская мова з 3,8 % жыхароў, кітайская мова з 3,5 %, кантонскі дыялект з 3,4 %, пенджабская мова з 2,7 %, тагальская мова з 2,2 %, партугальская мова з 2,2 %, іспанская мова з 2,2 %, урду з 2,1 %, тамільская мова з 1,9 %, польская мова з 1,6 %, французская мова з 1,4 %, руская мова з 1,3 %, фарсі з 1,3 %, паўночныя дыялекты кітайскай мовы з 1,3 %, арабская мова з 1,2 % і гуджараці з 1,1 %.
Для 200 жыхароў Таронта і прыгарадаў роднаю з’яўляецца беларуская мова« Detailed Mother Tongue (148), Single and Multiple Language Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada, Provinces, Territories, Census Metropolitan Areas and Census Agglomerations, 2006 Census — 20 % Sample Dat».
Паводле перапісу 2006 года ў Таронта разам з прыгарадамі жывуць 2 320 тыс. імігрантаў, якія складаюць 45,4 % ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, што нарадзіліся ў Індыі, якія складаюць 4,4 % ад агульнага насельніцтва Таронта разам з прыгарадамі і 9,6 % ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Кітаю (8,2 % ад усіх жыхароў і 7,3 % ад імігрантаў), Італіі (адпаведна 2,6 % і 5,6 %), Філіпін (2,6 % і 5,4 %), Вялікабрытаніі (2,5 % ад усіх жыхароў і 5,6 % ад імігрантаў), Ганконгу (2,0 % ад усіх жыхароў і 4,4 % ад імігрантаў), Ямайкі (1,8 % ад усіх і 4,0 %), Пакістану (1,7 % і 3,7 %), Шры Ланкі (1,7 % і 3,7 %), Партугаліі (1,5 % і 3,3 %), Гаяны (1,4 % і 3,0 %), Польшчы (1,3 % і 2,9 %), В’етнаму (1,1 % і 2,5 %).
3 920 жыхароў Таронта і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,2 % ад імігрантаў). З іх 600 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991 года, 500 чал. у перыяд 1991—1995 гадоў, 1 320 чал. у перыяд 1996—2000 і 1 505 чал. у перыяд 2001—2006 гадоў«Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for census metropolitan areas and census agglomerations — 20 % sample data» .
Паводле перапісу 2001 года 61,1 % жыхароў — хрысціяне (31,1 % — католікі, 21,1 % — пратэстанты, 5 % — праваслаўныя і 3,9 % — іншыя хрысціяне), 6,7 % жыхароў — мусульмане, 4,8 % — індусы, 4,2 % — іўдзеі, 2,7 % — будысты. 18,7 % жыхароў не маюць рэлігіі.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Славутасці Царква Святога Кірылы Тураўскага
Вядомыя асобы Мэры Пікфард (1892—1979) — актрыса, сузаснавальніца кінакампаніі United Artists. Ніна Добраў (нар. 1989) — актрыса, фотамадэль і гімнастка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт Грамадзянскі транспарт горада Гарадскі забаўляльны партал Таронцкі міжнародны аэрапорт імя Пірсана Індзікар — Гран-пры Таронта Гарадскі тэлеканал CityTV Газета «Таронцкая зорка» — Toronto Star Вежа CN Таронцкі заапарк Забаўляльны парк Ontario Place Навукова-забаўляльны цэнтр Ontario Science Centre Міжнародны Таронцкі кінафестываль Канадскае Міжнароднае аўташоу
Катэгорыя:Гарады Антарыа
Катэгорыя:Гарады на Вялікіх азёрах Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1750 годзе