«Пушкінская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчаная паміж станцыямі «Тэхналагічны інстытут» і «Уладзімірская».
Назва звязана з блізкасцю Віцебскага (былога Царскасельскага) вакзала, які злучае Санкт-Пецярбург з горадам Пушкін(Царскае Сяло), дзе ў Ліцэі 1811 па 1817 г. жыў і вучыўся паэт (пазней Пушкін жыў у Царскім Сяле ў 1831 г.). У праекце станцыя насіла назву «Віцебская».
Аднапавярховы драўляны будынак першага вакзалу быў узведзены ўжо пасля смерці Пушкіна (1837).
Асаблівасці праекта і станцыі Станцыя была намінальна здадзена ў эксплуатацыю 15 лістапада 1955 г. у складзе першай чаргі метрапалітэна «Аўтава» — «Плошча Паўстання», але пры гэтым была аформлена толькі падземная зала станцыі, а вестыбюль і нахільны ход не былі пабудаваныя. Яны павінны былі быць адкрыты тады ж, аднак з-за праблем пры будаўніцтве нахільнага ходу былі скончаныя толькі 30 красавіка 1956 г. (пасля намінальнага адкрыцця станцыя ізноў зачынілася для пабудовы нахільнага ходу з вестыбюлем).
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Кіраўска-Выбаргская лінія метрапалітэна Катэгорыя:Пілонныя станцыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Пушкіна