Спадніца — прадмет адзення, які пакрывае ніжнюю частку цела. Эвалюцыянавала з насцёгнавай павязкі. Спадніца часта супрацьпастаўляецца розным відам штаноў на падставе таго, што яна не закрывае пахвіны.
Гісторыя Спадніцы былі вядомыя ўжо на досвітку чалавецтва і насіліся як жанчынамі, так і мужчынамі.
У паўднёвых краях мужчыны насілі насцёгнавыя павязкі, спадніцы і фартухі з пальмавага лісця. Асноўным адзеннем старажытных егіпцян быў фартух схенці, які складаўся з паласы тканіны, абгорнутай вакол сцёгнаў і умацаванай на стане шнурком. Схенці простага люду і фараонаў адрознівалася толькі якасцю тканіны, іх фасон заставаўся нязменным. Асірыйцы насілі кашулю-спадніцу з воўны, бавоўны або лёну, званую канд.
Віды спадніц
Па даўжыні Максі-спадніца — спадніца да шчыкалаткі. Мідзі-спадніца — спадніца да калена. Міні-спадніца Мікра-спадніца
Гл. таксама
Фру-фру