Міклаш Я́НЧА (; , , Венгрыя — , г. ) — венгерскі .
Біяграфія
Скончыў універсітэт у г. Клуж (1944), Вышэйшую школу тэатра і кіно ў Будапешце (1950). Народны артыст Венгрыі (1980).
3 1951 здымаў дакументальныя фільмы («Бессмяротнасць», 1959, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Сан-Францыска 1960, і інш.). У мастацкім кіно дэбютаваў фільмам «Званы адпраўляюцца ў Рым» (1959). Асаблівасці яго творчай манеры выявіліся ў фільмах «Развязкі і завязкі» («Кантата», 1963), «Так я прыйшоў» (1965), «Бедныя хлопцы» («Без надзеі», 1966; прэмія Міжнародных кінафестываляў у Лакарна 1966, Лондане 1967). У фільмах «Зоркі і салдаты» (з СССР, 1967; спецыяльная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Адэлаідзе 1969), «Цішыня і крык» (Залаты прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Авеліна), «Светлыя вятры» (абодва 1968, за апошні гран-пры Міжнароднага кінафестывалю ў Адэлаідзе) аформілася мастацкая мадэль М. Янча — гістарычная парабала, якая прыняла выгляд фальклорнай абрадавай дзеі з харэаграфіяй і харавымі спевамі. Фільмы 1970-х г. «Пакуль народ яшчэ просіць» (прэміі Міжнародных кінафестываляў у Канах і Мілане 1972), «Любоў мая, Электра» (прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Чыкага 1975), «Венгерская рапсодыя», «Allegro barbaro» (спецыяльная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, Барселоне 1979) насычаны алегарычнымі і сімвалічнымі вобразамі. Сярод іншых работ: «Пацыфістка» (1970), «Сезон пачвар» (1987), «Гараскоп Ісуса Хрыста» (1988), «Бог падаецца назад» (1990), "Вальс «Блакітны Дунай» (1991, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Манрэалі), «Гасподзь даў мне свяцільнік у Будапешце» (1998), «Маць тваю! Камары» (1999) і інш. Адначасова з 1971 ставіў тэатральныя спектаклі, у 1983-85 узначальваў тэатр у г. Кечкемет.
Спецыяльныя прэміі за ўклад у кінамастацтва Міжнародных кінафестываляў у Канах 1979, Венецыі 1990, Будапешце 1994. Дзяржаўная прэмія Венгрыі імя Кошута 1979.
Літаратура Estève M. Miklós Jancsó. Paris: Lettres modernes, 1975 Bíró Y. Miklós Jancsó. Paris: Albatros,1977 Buttafava G. Miklós Jancsó. Salamanca: Ediciones Sígueme, 1977 Marlia G. Lo schermo liberato: il cinema di Miklós Jancsó. Firenze: Liberoscambio, 1982
Спасылкі
http://www.dvdclassik.com/Critiques/miklos_jancso.htm (фр.) http://www.jancso.film.hu/index.ivy (венг.) Старонка на сайце IMDB