Эфіопскі каляндар — (, ) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Эфіопіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Евангелісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага егіпецкага календара, але мае агульныя рысы і з юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады.
Пачатак года ў эфіопскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Эфіопскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяці альбо шэсці эпагаменальных дзён у канцы года, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасць эпагаменальных дзён вызначаецца ў залежнасці ад віду года: просты ці высакосны.
Лік гадоў у эфіопскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 года н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Эфіопскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца.
Месяцы Амхарская Копцкая Пачатак месяца Пачатак месяца ў высакосны эфіопскі годMäskäräm Tut 11 верасня 12 верасняTeqemt Babah 11 кастрычніка 12 кастрычнікаHedar Hatur 10 лістапада 11 лістападаTahsas Kiyahk 10 снежня 11 снежняT’er Tubah 9 студзеня 10 студзеняYäkatit Amshir 8 лютага 9 лютагаMägabit Baramhat 10 сакавіка 10 сакавікаMiyazya Baramundah 9 красавіка 9 красавікаGenbot Bashans 9 мая 9 маяSäne Ba’unah 8 чэрвеня 8 чэрвеняHamle Abib 8 ліпеня 8 ліпеняNähase Misra 7 жніўня 7 жніўняPagumän Nasi 6 верасня 6 верасня
Катэгорыя:Каляндар Катэгорыя:Эфіопія