Сінагога Зальцмана — былая яўрэйская бажніца артадаксальнага кірунку, якая размяшчаецца ў Мінску на вуліцы Ракаўскай, 24 (у часы СССР — Астроўскага, 24).
Гісторыя Сінагога пабудавана ў 1840 годзе на сродкі купца Зальцмана для бедных габрэяў Мінска на Ракаўскім прадмесці. Першапачаткова будынак школы быў драўляны. Дакладная дата ўзвядзення мураванага будынка школы не вядома, аднак устаноўлена, што ў 1880 г. ён ужо існаваў.
Будынак быў аднапавярховы, размяшчаўся з невялікім адступам ад лініі забудовы ўгыб участка. З боку вуліцы было два ўваходы.
У 1929 г. сінагога была ліквідаваная, а будынак адданы пад размяшчэнне клуба для працоўных «Хлебзавода».
У 1930-я гг. Будынак быў перабудаваны ў стылі канструктывізм пад кінатэатр «Беларусь». Быў надбудаваны другі паверх, дабудаваны часткі з тарцовых фасадаў, а таксама зменена архітэктурна-дэкаратыўнае рашэнне фасадаў і зменена планіроўка. Зала размяшчалася на другім паверсе.
Прадчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну ў будынку знаходзілася камендатура () і кінатэатр. Кінатэатр дзейнічаў і пасля заканчэння вайны да 1961 г., калі быў перанесены ў новы будынак на Юбілейнай плошчы.
Пасля ў будынку размясціўся гарадскі Дом піянераў. У 1973 г. будынак перадали пад размяшчэнне спецыялізаваная дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) па шахматах і шашках горада Мінска, акая знаходзіцца тут на на сёння (2026 г.).
У 1980-х гг. будынак быў рэканструяваны з дабудовай з боку двара дадатковага аб’ёму. Галоўны фасад страціў ўваход з боку вкліцы, стужкавае ашкленне, былі прабітыя дадатковыя праёмы, зменены каларыт.
У 2021-2023 гг. пад навуковым кіраўніцтвам Р. Забелы быў праведзены бягучы рамонт фасадаў, падчас якога будынку былі вернутыя некаторыя рысы канструктывісцкага аблічча 1930-х гг.
Крыніцы
Спасылкі
Здымкі будынка сынагогі на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Сінагогі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1864 годзе Катэгорыя:1864 год у Мінску Катэгорыя:Ракаўская вуліца (Мінск)