Іаганес Вільгельм ЕнсенНапісанне імя і прозвішча Іаганес Вільгельм Енсен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.391. (; 20 студзеня 1873 — 25 лістапада 1950) — дацкі пісьменнік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1944).

Іаганес Вільгельм Енсен нарадзіўся 20 студзеня 1873 ў г. Фарсе ў паўночнай частцы Ютландскага паўвострава, у сям'і ветэрынарнага ўрача, збіральніка народнага фальклору, які таксама займаўся антрапалогіяй і гісторыяй. Любоў да кніг бацька прышчапіў дзецям змалку: з адзінаццаці чацвёра сталі пісьменнікамі.

У 1944 годзе становіцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «За рэдкую сілу і багацце паэтычнага ўяўлення ў спалучэнні з інтэлектуальнай дапытлівасцю і самабытнасцю творчага стылю».

Асноўныя працы Aandens spor Bræen Danskere Den lange Rejse Digte 1906 Einar Elkær Himmerlandshistorier Johannes Larsen Jordens Kreds Kongens Fald Madame d'Ora Myter I, II, III Mørkets Frodighed Norne-gæst Skibet Skovene Swift og Oehlenschlæger Tilblivelsen Ungt er endnu Ordet

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Спасылкі Johannes V. Jensen

Катэгорыя:Пісьменнікі Даніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Даніі