Джозеф Рэдзьярд КіплінгНапісанне імя і прозвішча Джозеф Рэдзьярд Кіплінг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 8., Мн., 1999, С.272. ( ; , Бамбей, Індыя, Вялікабрытанія — , Лондан) — англійскі пісьменнік, паэт і навеліст; прадстаўнік неарамантызму. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратура (1907).
Біяграфія Вучыўся ў каледжы ў Вествард-Хо (Англія, 1876—81). Дэбютаваў зборнікам вершаў «Школьная лірыка» (1881). Аўтар кніг паэзіі «Песні казармы» (1892), «Сем мораў» (1896), «Пяць нацый» (1903), раманаў «Святло пагасла» (1890), «Кім» (1901), зборнікаў апавяданняў «Простыя апавяданні з гор» (1888), «Горад Страшнай ночы», «Сватанне Дзіны Шэд» (абодва 1890), «Жыццё дае фору» (1891) і інш. У творах увасабляў ідэі актыўнага дзеяння, служэння закону і імперыі, пераўтварэння свету. Лірыка вызначаецца эмацыянальнасцю, дынамічнай рытмікай, блізкасцю да народных балад і песень, грубаватым гумарам.
Лепшы лірычны цыкл для дзяцей — кнігі пра Маўглі («Кніга джунгляў», 1894; «Другая кніга джунгляў», 1895), а таксама кнігі «Адважныя мараплаўцы» (1897), «Казкі проста так» (1902), «Пак з узгорка Пака» (кн. І—2, 1906—10) і інш. Яны прывабліваюць сюжэтнай займальнасцю, майстэрствам абмалёўкі экзатычных жывёл і раслін, дакладнасцю.
У 1907 годзе Кіплінг становіцца першым англічанінам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасці, арыгінальнасць творчай фантазіі, мужнасць ідэй і цудоўны талент … што характарызуюць творы гэтага сусветна вядомага аўтара». У гэтым жа годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад універсітэтаў Парыжа, Страсбурга, Афін і Таронта; атрымаў таксама ганаровыя ступені Оксфардскага, Кембрыджскага, Эдынбургскага і Дарэмскага ўніверсітэтаў.
Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Сёе-тое пра сябе» (1936), дарожных нарысаў, рэпартажаў. Паўплываў на развіццё жанраў балады, песні, маршу. Багатая мова твораў Кіплінга, поўная метафар — вялікі ўнёсак у скарбніцу англійскай мовы.
«У Лендыне памёр адзін з найвялікшых англійскіх пісьменнікаў Рудуард Кіплінг. У 1907 годзе Кіплінг атрымаў літэратурную нагароду Нобля, быў ганаровым дохтарам шмат якіх унівэрсытэтаў. Творы яго пераложаны на ўсе мовы сьвету» — пісала газета «Наша воля» 4 лютага 1936 года.
Беларускія пераклады На беларускую мову яго перакладалі Вацлаў Ластоўскі, Міхась Багун, Леаніла Чарняўская, Антон Луцкевіч, Наталля Арсеннева, Рыгор Барадулін, Яўген Міклашэўскі і інш.
Публікацыі Рыкі-Цікі-Таві. — Мн., 1938. Казкі. — Мн., 1939. Чаму ў слоніка доўгі нос / Пер. В. Хомчанкі. — Мн., 1974. Маўглі. З «Кнігі джунгляў»: Апавяданні / Пер. С. Міхальчука. — Мн.: Юнацтва, 1981, 1982. Маўглі: Апавяданні, казкі. — Мн., 1994.
Крыніцы
Спасылкі Эрнест Ялугін. «Рой чалавечы» — «Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!» Верныя мы ёй адной… Вершы Казка пра Сланяня Калі…
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Індыі Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Англамоўныя паэты