Хабараўск () — горад у Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Далёкаўсходняй федэральнай акругі і Хабараўскага краю. Порт на рацэ Амур. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысловы і культурны цэнтр. Плошча горада — 37,2 тыс. га.
Гісторыя Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар рускага землепраходца XVII стагоддзя Ерафея Хабарава. З 1880 горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтр Прыморскай вобласці, з 1884 — адміністрацыйны цэнтр Прыамурскага генерал-губернатарства. У Хабараўск перайменаваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсенал». У пачатку 20 стагоддзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтр Далёкага Усходу, з 1904 года база Амурскай ваеннай флатыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сібіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 года цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 года — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з г.Камсамольск-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс. Насельніцтва
Эканоміка Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка (энергетычнае і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, кабель), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгка, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт Хабараўскі трамвай У 2021 годзе завершана будаўніцтва платнага высакахуткаснага абходу горада.
Вядомыя асобы
Сяргей Уладзіміравіч Бадроў — расійскі кінарэжысёр. Іна Рыгораўна Голубева (нар. 1933) — беларускі архітэктар. Валерый Уладзіміравіч Гразноў (нар. 1946) — беларускі архітэктар. Аляксандр Юр’евіч Лобушкін (нар. 1955) — беларускі архітэктар. Наталля Яўгенаўна Максімовіч (нар. 1960) — беларускі ўрач-патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2010). Мікіта Мелказёраў (1988—2025) — беларускі журналіст, блогер. Віктар Яўгенавіч Шэршукоў — беларускі трэнер.
Гл. таксама Otto Dix
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Хабараўскага края