Rage () — відэагульня, сумесь шутара ад першай асобы і гонкі з элементамі ролевай гульні, якая распрацоўваецца амерыканскай кампаніяй id Software і выдаецца Bethesda Softworks. У гульні выкарыстоўваецца рухавік id Tech 5.

Агульнае апісанне геймплэя і сюжэту Згодна з даступнай інфармацыі, дзеянне гульні разгортваецца ў постапакалістычным свеце, які падобны на свет, паказаны ў фільмах «Вар'яцкі Макс» і «Вар'яцкі Макс 2: Воін дарогі», а таксама ў гульнях Fallout, Borderlands і Fallout 2. У інтэрв’ю з GameSpot геймдызайнер Цім Уілітс паведаміў, што дзеянне гульні адбываецца ў найбліжэйшай будучыні, у якой адбылося сутыкненне Зямлі з каметай. Уплыў на гоначны геймплэй аказалі такія гульні, як MotorStorm і Burnout, паведаміў сайту Shacknews у іншым інтэрв’ю Уілітс.

У гульне вялікі выбар ручной зброі, прычым прысутнічаюць як класічныя ўзоры зброі з гульняў id Software, так і зусім новыя і ўнікальныя віды, характэрныя для гэтага сусвету. Зброю можна ўдасканальваць рознымі апцыянальнымі прыстасаваннямі. Акрамя таго, для некаторых відаў зброі прадстаўлены розныя тыпы боепрыпасаў.

У «Rage» ёсць унутрагульнявая эканоміка, гульцы могуць марнаваць заробленыя ў баях і гонках гульнявыя грошы. За грошы можна купляць новую зброю, узмоцненую браню і гэтак далей. Гулец мае магчымасць мадыфікаваць (змяняць, вырабляць апгрэйд) свае машыны за грошы, якія ён павінен выйграваць на гоначных спаборніцтвах. id Software заяўляе, што «Rage» — іх першая гульня, у якой яны імкнуцца адмовіцца ад лінейных калідораў і ісці за стылем гульняў BioShock і Crysis.

Гісторыя распрацоўкі Гульня была анансаваная 3 жніўня 2007 на QuakeCon 2007. У той жа самы дзень быў выпушчаны першы трэйлер да гульні, які апублікаваны на сайце GameTrailers.

Справаздачы паказваюць, што id Software хоча распрацоўваць гульню з рэйтынгам «T-for-Teen». Для кансолі Xbox 360 гульня распаўсюджваецца на двух дысках.

24 чэрвеня 2009 было анансавана аб тым, што кампанія ZeniMax Media, якая з’яўляецца бацькоўскай кампаніяй Bethesda Softworks, завяршыла набыццё id Software. Згодна з дагаворам, Bethesda Softworks будзе выдаваць усе гульні id Software за выключэннем тых, якія ўжо маюць пагадненне на выданне з іншымі кампаніямі. На наступны дзень, 25 чэрвеня, Electronic Arts афіцыйна пацвердзіла інфармацыю аб тым, што менавіта яна, а не Bethesda Softworks, будзе выдаваць Rage. «Пагадненне аб выданні гульні Rage, якія было падпісана Electronic Arts і id Software, працягвае дзейнічаць», — заявіў прэс-аташэ EA.

5 лістапада 2009 блог Variety пагутарыў з Джонам Кармакам, і на пытанне аб тым, ці будзе ў гульні магчымасць стварыць выдзелены сервер для мультыплэера, Кармак адказаў: «Не. Гэта яшчэ не высечана ў камені, але на дадзены момант мы не думаем рабіць выдзелены сервер».

У лістападзе 2009 года творчы дырэктар id Software Цім Уілітс () у інтэрв’ю з «Total PC Gaming» паведаміў некаторыя новыя падрабязнасці аб Rage, у прыватнасці, аб зброі, ролевых складніках і гульнявой ​​эканоміцы.

15 снежня 2009 кампанія ZeniMax Media апублікавала афіцыйны прэс-рэліз, у якім паведаміла, што яна набыла выдавецкія правы на «Rage» у кампаніі Electronic Arts. Пасля гэтай падзеі «Rage» будзе выдавацца кампаніяй Bethesda Softworks, якая з’яўляецца філіялам ZeniMax Media, як і id Software. Electronic Arts больш не прымае ўдзелу ў распрацоўцы «Rage», не валодае дадзенай інтэлектуальнай уласнасцю, не будзе яго выдаўцом або дыстрыб’ютарам.

У жніўні 2010 года вядучы дызайнер студыі на QuakeCon2010 паведаміў дакладную дату выхаду гульні. У Паўночнай Амерыцы гульня выйшла 13 верасня 2011 года, а ў Еўропе — 15 верасня 2011 года.

Сюжэт У 2004 годзе выяўлены астэроід Апофіс, які, па разліках навукоўцаў, можа сутыкнуцца з Зямлёй. На працягу 2020-х гадоў урады свету рэалізуюць праект «Каўчэг», у рамках якога падрыхтоўваюцца падземныя склады з арсеналам зброі і харчоў, а таксама капсулы з людзьмі, змешчанымі ў анабіятычны сон. Гэтыя капсулы павінны аўтаматычна падняцца на паверхню праз некалькі гадоў пасля сутыкнення з астэроідам. У 2029 Апофіс сутыкаецца з Зямлёй, знішчаючы пры гэтым цэлыя гарады і краіны. Больш за 80 % насельніцтва Зямлі гіне. Пачынаецца «ядзерная зіма». Праз пяць гадоў, у 2035 годзе, пыл нарэшце асядае, і выжылыя пачынаюць уладкоўваць разбураны свет нанова.

Спасылкі Афіцыйны сайт id Software Неафіцыйны сайт Rage HD Rage Trailer action; 1 Першы погляд на Rage на сайце GameSpot Першы погляд на Rage на сайце GamesInsustry.biz id’s Tim Willits і Todd Hollenshead аб гульні Rage Rage на сайце Absolute Games Rage на сайце Краіна Гульняў

Катэгорыя:Відэагульні 2011 года Катэгорыя:Гульні id Software Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Mac OS Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Шутары ад першай асобы Катэгорыя:Аўтасімулятары Катэгорыя:Постапакаліптычныя відэагульні Катэгорыя:Гульні для Linux Катэгорыя:Steam-гульні