Сакольскі павет, таксама Сакульскі павет () — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы, створаны ў 1999 годзе падчас адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Саколка. Акрамя палякаў, тут у значнай колькасці жывуць беларусы і татары.

Адміністрацыйны падзел У склад павета ўваходзіць 10 гмін: Гміна Дамброва Бяластоцка Гміна Карыцін Гміна Крынкі Гміна Кузніца Гміна Новы Двур Гміна Сакулка Гміна Сідра Гміна Сухаволя Гміна Шудзялова Гміна Янаў

Вядомыя асобы Язэп Варонка (1891, Кузніца — 1952) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Першы старшыня Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі. Янка Геніюш (1902, Крынкі — 1979) — беларускі грамадскі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсій, муж паэткі Ларысы Геніюш. Мікола Чарнецкі (1899, в. Малыя Азяраны — 1944) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, педагог.