Падчашы (, — «виночерпий») — ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай першапачаткова памочнік чашніка, затым заняў у іерархіі чыноў больш высокае месца. Яго абавязкам было падаваць напоі да каралеўскага стала (адказваць за асабістую бяспеку першай асобы дзяржавы), таму на гэтую пасаду прызначаліся асабліва адказныя асобы.
Вялікі падчашы Кароны і Літоўскі — займалі месца пасля стольніка, перад вялікім гранічным (межавы). Земскі павятовы падчашы ў Кароне Польскай займалі месца паміж стольнікам і падсудкам суда. А ў Літве — паміж гарадскім пісарам і чашнікам, іх пажыццёва прызначаў на пасаду кароль. Да перыяду Беларусі ў складзе Расійскай імперыі пасля 1772 г. пасада падчашага звалася обер-шэнк.
Літаратура «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г., том 26, с. 581; Фасмер М. Р., «Этимологический словарь русского языка», г. Москва, изд. «Прогресс», 1964—1973 г..
Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Тытулы