Аднарог () — сузор’е ў частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Паходжанне назвы IAU: . Займае на небе плошчу 481,6 квадратнага градуса і змяшчае 146 зорак, бачных няўзброеным вокам. Ляжыць у Млечным шляху, аднак яркіх зорак не змяшчае. Месцазнаходжанне сузор’я — усярэдзіне зімовага трохвугольніка, утворанага яркімі зоркамі — Сірыусам, Працыёнам і Бетэльгейзэ, па якіх яго лёгка знайсці. Аднарог — адно з 15 сузор’яў, праз якія праходзіць лінія нябеснага экватара. На тэрыторыі Беларусі найлепшы час назірання — снежань, студзень.
Гл. таксама NGC 2237
Літаратура
Катэгорыя:Сузор’і Катэгорыя:Аднарогі