Пайнтап Перкінс (; (7 ліпеня 1913, Белзоні, штат Місісіпі, ЗША — 21 сакавіка 2011, , штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі джазавы піяніст, спявак.

Музычную кар’еру Пайнтап Перкінс пачаў у якасці гітарыста. Аднак, пасля цяжкай траўмы — ранення нажом у левую руку, у 1942 годзе пачаў граць толькі на піяніна. Сваю першую кампазіцыю запісаў у Мемфісе на студыі Сэма Філіпса. Гэта была яго версія тэмы Кларэнс Сміта Pinetop’s Boogie Woogie.

У 2008 годзе ён сумесна з Генры Таўнсендам, Робертам Локвудам і Дэвідам Эдвардсам атрымаў «Грэмі» за альбом «Last of the Great Mississippi Delta Bluesmen: Live in Dallas». У 2011 годзе Пайнтап Перкінс і Вілі «Big Eyes» Сміт за альбом «Joined at the Hip» атрымалі «Грэмі» ў катэгорыі «Найлепшы альбом традыцыйнага блюзу». Атрымаўшы гэтую ўзнагароду, ён стаў найстарэйшым музыкантам, які атрымаў «Грэмі».

Памёр 21 сакавіка 2011 года ва ўзросце 97 гадоў у сваім доме ў Остыне (штат Тэхас) ад спынення сэрца.

Катэгорыя:Постаці ЗША