У Вялікім Княстве Літоўскім, гараднічы (, ) — з XV ст. земскі ўраднік, загадчык пабудоў, у тым ліку абарончых, у дзяржаўным або прыватным паселішчы. Займаўся арганізацыяй іх будаўніцтва, рамонту і догляду. Урад не заўсёды, нават у буйных гарадах, займалі шляхцічы. За выкананне абавязкаў гараднічы звычайна меў ільготы ад ўладальніка паселішча, вызваляўся ад пэўных павіннасцяў, падаткаў, або атрымліваў аплату ці зямлю. У Расійскай імперыі, гараднічы () — з XVI да 1775 года тое ж, што «гарадавы аканом» (), у 1775—1862 гадах — службовая асоба з дваран, кіраўнік паліцыі, у 1862—1917 — начальнік павятовага горада.

Літаратура Современный толковый словарь русского языка. — М.: Ридерз Дайджест, 2004. — ISBN 5-89355-108-7 — С. 137;

Кузнецов С. А. Большой толковый словарь русского языка. — 1-е изд. — СПб: Норинт, 1998; Толковый словарь русского языка / Ожегов С. И. (совместно Шведова Н. Ю.). — 22-е изд. — 1992; Большой толковый словарь современного русского языка (в 4 т.) / под ред. Ушакова Д. Н. — 1935—1940 (1947—1948).

Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы