Ульяна Аляксандраўна (1331 — , Кіеў) — княжна цвярская, вялікая княгіня літоўская — 2-я жонка Альгерда.
Біяграфія
Да 2019 года сучасных даследаванняў біяграфіі княгіні Ульяны не было, літаратура абмяжоўвалася энцыклапедычнымі артыкуламі, між тым яе жыццё даволі добра асветлена крыніцамі (напр. Кароткі звод).
Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе, атрымала ў дажывотнае Віцебск, дзе выхоўвала малодшага Альгердавіча — Свідрыгайлу. З 1384 года была ў Віцебску фактычна ў ссылцы, у Крэўскім дагаворы ўжо не згадваецца, аднак і далей актыўна спрабуе ўдзельнічаць у палітыцы. Паводле сведчання немцаў, Ягайла даў Вітаўту ва ўдзел Луцк па радзе Ульяны, імаверна, такім чынам яна хацела захаваць Трокі за Скіргайлам.
Пазнейшыя крыніцы прыпісваюць Ульяне будаўніцтва каменнай сцяны вакол Ніжняга Віцебскага замка.
Перад смерцю прыняла пострыг з імем Марына. Пахавана ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўрыНіканаўская (ПСРЛ 11, С. 127)Тыпаграфская…Піскароўскі….
У мастацтве
Крыніцы
Літаратура Darius Baronas Julijona — Lietuvos didžiojo kunigaikščio Algirdo žmona ir jo vaikų motina // Lietuvos istorijos metraštis. 2019 metai 2. — ISSN 0202-3342 — P. 5-39.
Tęgowski, J. Kilka słów o małżeństwach Wielkiego Księcia Litewskiego Olgierda Giedyminowica // Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність: Зб. наук. пр. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2011. — Вип. 20. — С. 646—654. — Бібліогр.: 46 назв.
Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія